Погостил. И украл золотую цепочку

Происшествия

Прыхапіў залаты ланцужок 
– Даверлівасць – паплечнік злачынцы, – пачаў размову старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь  Віктар Казлоўскі. – Здаецца, усе ведаюць, што незнаёмых людзей нельга запрашаць да сябе ў госці. Але ж многія думаюць, што «пранясе»  і нічога дрэннага не адбудзецца. На жаль,  даволі часта следчыя ўзбуджаюць крымінальныя справы, якія былі здзейснены з-за даверлівасці саміх пацярпелых.


Нядаўна была ўзбуджана кры-мінальная справа па факце крадзяжу залатога ланцужка з кулонам у адной з жыхарак райцэнтра. З паказанняў пацярпелай: «У той дзень мне патэлефанавала сяброўка і сказала, што едзе з Віцебска са сваім знаёмым. Папрасілася ў госці на каву».
Дзесьці пасля абеду госці завіталі да дзяўчыны. Гаспадыня пачаставала іх кавай. Віцяблянін шмат чаго расказваў пра сябе, праўда, пра тое, што быў неаднаразова судзімы – ні слова. Пра гэты факт дзяўчыны даведаліся значна пазней.
Так за размовамі і кавай  час і праляцеў – госць з Віцебска збіраўся паехаць дадому на апошнім дызель-цягніку.
Зранку гаспадыню кватэры чакаў непрыемны сюрпрыз: не змагла знайсці залаты ланцужок з кулонам. У сяброўкі ўзяла тэлефон учарашняга госця і патэлефанавала яму. Той адразу прызнаўся, што  «ланцужок выпадкова прыхапіў з сабой», але паабяцаў у бліжэйшы час вярнуць.
Але ні праз дзень, ні праз тры дзяўчына ланцужок не дачакалася. А віцяблянін перастаў адказваць на званкі. Вось і прыйшлося звяртацца ў праваахоўныя органы.  Асобу падазронага ўстанавілі адразу, залаты ланцужок з кулонам таксама знайшоўся – у адным з віцебскіх ламбардаў.
– А вось мужчына знік. Зараз ён аб’яўлены ў вышук, – расказвае  Віктар Казлоўскі. – Хочацца яшчэ раз звярнуцца да насельніцтва: будзьце пільныя, паверце, вашу маёмасць ніхто лепш чым вы самі не абароніць. Таксама не забывайце, што даверлівасць і бяспечнасць на руку злачынцам.
Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *