Шумилинский район завершает заготовку кормов

Главное Новости Экономика

Да фінішу недалёка
Па нарыхтоўцы сена сельгаспрадпрыемствы раёна выйшлі на фінішную прамую. Па раёне трэба нарыхтаваць усяго 3200 тон, у сціртах ляжыць 92% да патрэбнага.

Мікалай Прышчэпаў.

Блізкае да фінішу па нарыхтоўцы сена КУСГП «Сіроцінскі». «З трохсот запланаваных тон мы нарыхтавалі 98%, – расказаў дырэктар гаспадаркі Мікалай Прыгодзіч. – Работы прыпыніліся падчас дажджоў, аднак зараз зноў устанаўліваецца добрае надвор’е. За нарыхтоўку кармоў у нас адказныя ўсе спецыялісты: эканамісты і бухгалтары разлічваюць, аграномы вырашаюць, куды ў першую чаргу накіраваць механізатараў і якія травы касіць на сена, а заатэхнікі вырашаюць, якой жывеле і ў якой колькасці пой-дзе гэта сена на корм. Ну, а на палетках галоўным з’яўляецца звяно ў складзе механізатараў Міхаіла Зайца, які косіць травы, Мікалая Прышчэпава, які працуе з граблямі, і Аляксандра Сладкага (прасуе сена ў рулоны).
На палетках у Сіроціне мы сустрэліся з адным з самых вопытных механізатараў гаспадаркі Мікалаем Прышчэпавым, які зграбаў у валкі падсушаную траву. На полі стаяў непаўторны свежы водар высушанай травы. «Паляжыць да вечара – і гатова, можна прасаваць. Сёння сонца і вецер, яны зробяць сваю справу – сена дойдзе да патрэбных кандыцый, – кажа Мікалай Леанідавіч. – Да дзень зграбаю 15 гектараў травы, а то і больш. Як бачыце, трава на гэтым полі вырасла густая, так што валкі атрымліваюцца багатыя».
Пасля таго, як сена спрасуюць у рулоны, іх звозяць да блізляжачых фермаў і складваюць у сцірты. Кожную з іх закрываюць зверху плёнкай – такім чынам корм, якім зімой будуць ласавацца каровы і цяляты, добра захоўваецца.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №56 ад 21.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *