В честь дня рождения Шумилинского района организовали велопробег

Главное Новости Спорт, туризм

Па азёрах Шумілінскага краю

Стала добрай традыцыяй у дзень утварэння Шумілінскага раёна ладзіць крэатыўныя мера-прыемствы. Так, два гады назад прайшоў велапрабег па маршруце Шуміліна – Полцева – Шуміліна, летась – аўтапрабег па знакавых кропках Шуміліншчыны. Сёлета арганізатары – фізкультурна-аздараўленчы цэнтр – прапанавалі аматарам актыўнага адпачынку велапрабег «Блакітныя каралі Шумілінскага краю» па маршруце Шуміліна – Лескавічы – Непароты – Прыазёрны – Шуміліна.

21 ліпеня 30 прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця з арганізацый і прадпрыемстваў раёна, грамадскіх арганізацый адзначылі дзень нараджэння Шумілінскага раёна падарожжам па азёрах Шуміліншчыны.  Перад пачаткам мерапрыемства актывісты ГА БРСМ раздалі ўдзельнікам велапрабегу стужкі колераў Дзяржаўнага сцяга Беларусі і з нацыянальным арнаментам.
Старт велапрабегу быў дадзены раніцай ад пляцоўкі каля ФАЦа. Дарога вяла удзельнікаў прабегу па маляўнічых кутках Шуміліншчыны: Лескавічы, Непароты, Прыазёрны. Цёпла віталі веласіпедыстаў жыхары населеных пунктаў, праз якія яны праязджалі. А маляўнічыя краявіды прымушалі ўдзельнікаў запавольваць хуткасць і любавацца непаўторнасцю роднай шумілінскай прыроды. На возеры Разван – прыпынак. Трохі адпачыўшы, маладыя людзі заняліся добраўпарадкаваннем пляжу. І гэта рабілася з імпэтам і задорам.
Дарога дамоў паказалася карацейшай, і кожны ўдзельнік прывёз безліч пазітыву…

Уражанні ўдзельнікаў

– Добра памятаю папярэдні велапрабег, – расказвае настаўнік фізкультуры Слабадской школы Уладзімір Кучко. – Асабіста мне ён даў багата станоўчых эмоцый. Да таго ж веласіпед – адзін з маіх самых любімых відаў транспарту, з сябрамі часта катаемся па розных мяс-цінах раёна. Зразумела, што калі даведаўся пра сёлетні велапрабег, ніякіх сумненняў пра ўдзел не было. Проста ўпэўнены, што дамой прыеду з пазітывам і яркімі ўражаннямі.
А вось Дар’я Чарнічэнка, вядучы інжынер вытворчага аддзела ПМК-70, у велапрабегу вырашыла паўдзельнічаць упершыню: «Пасля мінулага велапрабегу сябры шмат цікавага расказвалі. Пашкадавала, што тады не паехала. Чакала, калі будзе арганізаваны наступны. Нам, маладым, такія мерапрыемствы цікавы, тым больш, што ўдзельнічаюць тыя, каму даспадобы актыўны лад жыцця».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №57 ад 24.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *