В «Приазёрном мире» жатву, как и положено, начали с зажинок

Новости Сельское хозяйство

«Стаўлю сноп на сто коп»
У пачатку такой важнай сельскагаспадарчай падзеі, як жніво, ААТ «Прыазёрны мір» на полі ў Войлавічах першымі ў раёне ў панядзелак, 20 ліпеня, справіла зажынкі.


У гэты дзень на ўборку азімай пшаніцы выехалі два камбайны, якімі кіравалі Віталь Антонаў і Аляксандр Раманятаў, на адвозцы быў задзейнічаны адзін з маладых мясцовых механізатараў – Вадзім Гарланаў.
Павіншаваць хлебаробаў на поле завіталі галоўныя спецыялісты гаспадаркі на чале з дырэктарам прадпрыемства Юрыем Савіцкім. Юрый Альбертавіч выказаў упэўненасць, што жніўная пара пройдзе плённа, бо сёлета ёсць што ўбіраць – і азімыя, і яравыя зерневыя выраслі нядрэнныя. У першыя дні на ўборцы будуць задзейнічаны два камбайны, а затым далучацца яшчэ два экіпажы – гэтага дастаткова, каб у тэрмін убраць паўтары тысячы гектараў зерневых, адзначыў кіраўнік гаспадаркі.
Па добрай традыцыі быў зажаты першы сноп, які камбайнеры ўручылі кіраўніку гаспадаркі са словамі старажытнай песні «Стаўлю сноп на сто коп». Удзельнікі жніва настроены на сур’ёзную работу, да позняга і без выхадных – абы надвор’е не падвяло.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова пажадала механізатарам добрай шчырай працы, перамог у раённых спаборніцтвах на жніве.
Пасля зажынак Віталь Антонаў і Аляксандр Раманятаў селі за руль камбайнаў. Жніўная пара распачалася. У добры шлях! Дарэчы, за паўдня ў Войлавічах было намалочана 72 тоны азімай пшаніцы, ураджайнасць склала 36 цэнтнераў з гектара.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №57 ад 24.07.2020 г.

Віталь Антонаў, Аляксандр Раманятаў, Вадзім Гарланаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *