Анатолий Шчастный встретился с трудовыми коллективами Шумилинского района

Новости Общество

Зрабіць асэнсаваны выбар


На бягучым тыдні сустрэчы ў працоўных калектывах раёна праводзіць член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Шчастны.


Серыю сустрэч Анатоль Тадэвушавіч пачаў з калектыву Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Ён падзякаваў усім медыкам раёна за самаадданасць, мужнасць і прафесіяналізм, які яны праявілі падчас работы ва ўмовах барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй. Таксама ён перадаў словы падзякі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, адзначыўшы, што ў Беларусі пачалося ўзнагароджанне медыцынскіх работнікаў, якія вызначыліся ў час барацьбы з каранавірусам.
Анатоль Шчастны падрабязна расказаў, як развівалася эпідэмія, як вялася работа па барацьбе з ёй, заклікаў калег быць пільнымі і асцярожнымі – вопыт еўрапейскіх краін паказвае, што як толькі пачынаецца расслабленне, хвароба пачынае рост.
Член Савета Рэспублікі расказаў, што яго пазнаёмілі з матэрыяльна-тэхнічнай базай медыцынскіх устаноў раёна, вызначылі праблемныя ўчасткі. «Будзем вызначаць найбольш вострыя праблемы і выходзіць на вышэйшы ўзровень, каб вырашаць іх», – адзначыў ён.
Не абышоў увагай выступоўца і палітычную кампанію, якая ідзе ў краіне. «Я заклікаю вас прыйсці 9 жніўня на ўчасткі і выканаць грамадзянскі абавязак. Упэўнены, што вы зробіце асэнсаваны адказны выбар», – сказаў Анатоль Шчастны.
Анатоль Шчастны правёў сустрэчы з калектывамі Шумілінскай СШ №1, ТЦСАН. У планах – сустрэчы ў Мікіцісе, Обалі, з актывам Шумілінскага раёна і працоўнымі калектывамі сельскагаспадарчых і прамысловых прад-прыемстваў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №57 ад 24.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *