26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Новости

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю


Паважаныя работнікі і ветэраны гандлёвай галіны Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас
з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю!
З’яўляючыся сувязным звяном паміж спажыўцом і вытворцам, гандаль ва ўсе часы іграў асаблівую ролю ў жыцці людзей. Менавіта гэта сфера служыць найбольш дакладным індыкатарам як эканамічнага, так і сацыяльнага дабрабыту грамадства.
Здаровая канкурэнцыя гандлёвых арганізацый дазваляе адкрываць новыя сучасныя магазіны, павялічваць асартымент тавараў і паслуг.
Для многіх з вас гэта не проста работа, гэта прызванне і выбар на ўсё жыццё. Вы – сапраўдныя прафесіяналы, шчыра адданыя сваёй справе.
Прыміце глыбокую ўдзячнасць за вашу штодзённую карпатлівую працу, за вашу ўвагу да патрэб самых патрабавальных пакупнікоў, за ваша цярпенне, тактоўнасць, любоў да сваёй прафесіі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, нязгаснай энергіі, аптымізму!
Апублікавана ў №57 ад 24.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *