25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

Новости

25 ліпеня – Дзень пажарнай службы


Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!
Прафесія пажарнага адна з самых цяжкіх і небяспечных. Работа ў экстрэмальных умовах прад’яўляе да вас асаблівае патрабаванне – асабістую мужнасць і адвагу, гатоўнасць да рызыкі.
Штодзённа вы рашаеце складаныя задачы, хутка і дакладна рэагуеце на ўзнікшыя пагрозы, ад якіх залежыць жыццё, здароўе і бяспека людзей.
Смеласць, адладжаныя дзеянні ў надзвычайных сітуацыях выклікаюць глыбокую павагу і прызнанне жыхароў раёна!
Напярэдадні свята жадаем супрацоўнікам і ветэранам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці духу і аптымізму.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №57 ад 24.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *