2 жніўня Паветрана-дэсантныя войскі святкуюць 90-гадовы юбілей

Новости Общество

«Ніхто, акрамя нас!»
 2 жніўня ў Паветрана-дэсантных войскаў слаўны юбілей –  90-годдзе ўтварэння.


З гісторыі
2 жніўня 1930 года на вучэннях пад Варонежам было ўпершыню выкінута на парашутах дэсантнае падраздзяленне ў складзе 12 чалавек.
Першы паветрана-дэсантны атрад быў утвораны ў 1931 годзе ў Ленінградскай ваеннай акрузе. У 1932 годзе пачалося фарміраванне авіядэсантных частак, якое паклала пачатак масаваму распаўсюджванню гэтага роду войскаў. Брыгады ПДВ удзельнічалі ва ўзброеным канфлікце на Халхін-Голе ў 1939 годзе і савецка-фінскай вайне 1939-1940 гадоў.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўсе пяць паветрана-дэсантных карпусоў прымалі актыўны ўдзел у баях з нямецкімі захопнікамі. У студзені-лютым 1942 года была праведзена самая буйная за гады вайны Вяземская паветрана-дэсантная аперацыя. У тыл немцаў былі выкінуты каля 10 тысяч дэсантнікаў. За паўгода баявых дзеянняў яны прайшлі па тылах нямецка-фашысцкіх войскаў каля 600 км, знішчыўшы да 15 тысяч салдат і афіцэраў праціўніка. У жніўні 1945 года больш за 4 тысячы дэсантнікаў, выса-дзіўшыся на аэрадромах Харбіна, Гірына і на Паўднёвым Сахаліне, паралізавалі дзеянні японскай арміі.

Дэсантнік №1
Васіль Піліпавіч Маргелаў назаўжды застанецца дэсантнікам №1. Чвэрць стагоддзя (1954 – 1979 гг.) ён узначальваў «крылатую гвардыю», для якой не было невыканальных задач. Нават абрэвіятуру ВДВ жартоўна расшыфроўваюць як «Войскі Дзядзі Васі».
Аб мужнасці і непадкупнасці камандуючага паветрана-дэсантных войскаў да гэтага часу ходзяць легенды. У дэсантніка ён цаніў перш за ўсё дзёрзкасць.

Паветрана-дэсантныя войскі ў Беларусі
Першапачаткова падраздзяленні 103-й стралковай гвардзейскай дывізіі размяшчаліся на Магілёўшчыне. З 1946 года дывізія, якая стала паветрана-дэсантнай, размяшчалася ў Віцебскай вобласці. Адзін полк быў раскватараваны ў абласным цэнтры, яшчэ два – да сярэдзіны 2000-х гадоў у Баравусе-1 і Баравусе-2 каля Полацка. Як адно з лепшых паветрана-дэсантных падраздзяленняў Савецкага Саюза, віцебская дывізія ў поўным складзе адправілася ў Афганістан, знаходзілася там ад першага да апошняга дня. За час баявых дзеянняў віцебскія дэсантнікі страцілі 907 чалавек, 8 чалавек атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля распаду Савецкага Саюза на тэрыторыі Беларусі засталіся 103-я паветрана-дэсантная дывізія, 38-я дэсантна-штурмавая брыгада (сёння 38-я Брэсцкая асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая Венская Чырванасцяжная брыгада) і 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння, якія ўвайшлі ў склад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
З 2 жніўня 2016 года дывізія называецца 103-й асобнай гвардзейскай ордэна Леніна Чырванасцяжнай ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантнай брыгадай, а ў канцы студзеня 2020 года брыгадзе было прысвоена ганаровае званне «Віцебская».
На сённяшні дзень у 103-й Вiцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыга-дзе тэрміновую вайсковую службу прахо-дзяць 5 хлопцаў з нашага раёна. За апошнія пяць гадоў тут служылі 37 шумілінцаў.
Форменны галаўны ўбор дэсантнікаў – берэт блакітнага колеру. Дэвіз – «Ніхто, акрамя нас!».
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.


2 жніўня шумілінскія дэсантнікі плануюць узяць удзел у святочных мерапрыемствах у Віцебску, куды паедуць арганізаванай калонай (збор жадаючых у 8.30 на цэнтральнай плошчы).
У 16.00 на гарадскім стадыёне г. п. Шуміліна пачнуцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 90-годдзя паветрана-дэсантных войск.
Апублікавана ў №59 ад 31.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *