На прыём да дэпутата са сваімі праблемамі звярнуліся жыхары Обалі і Шуміліна

Общество Президент

«Я за вас галасаваў»

У мінулы чацвер у будынку Обальскага сельвыканкама асабісты прыём грамадзян правяла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова.
На прыём да дэпутата са сваімі праблемамі звярнуліся жыхары Обалі і Шуміліна.

Грунтоўным атрымаўся візіт абальчаніна Валерыя Ішчука. Мужчына прыйшоў прасіць за сваю жонку: «Мы з жонкай выхавалі пяцярых дзяцей, затым яна даглядала маці. У выніку, калі пайшла на пенсію, атрымала мінімальную, бо не хапае працоўнага стажу».
Ірына Міхайлаўна адзначыла, што падобнае пытанне ведаюць у беларускім парламенце. «Напрыклад, мы ўжо прынялі рашэнне аб уключэнні тэрміновай вайсковай службы ў працоўны стаж – падкрэсліла дэпутат. – На бліжэйшым пасяджэнні будзем разглядаць пытанне аб уключэнні ў працоўны стаж водпуску па доглядзе за дзіцяці».
Валерый Ішчук закрануў яшчэ адну праблему: «Я выконваў інтэрнацыянальны абавязак ў Афганістане. Хацелася б, каб салдатам, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях, была льгота па выхадзе на пенсію». Дэпутат адказала, што гэтае пытанне неабходна падымаць у парламенце.
Валерый Ішчук падзякаваў Ірыну Палякову за разуменне і сказаў: «Добра, што менавіта за вас галасаваў. Вы разумееце просты народ».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №60 ад 04.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *