Шумилинские спасатели поиграли с детьми и напомнили им о безопасности

Безопасность Новости

Гуляем і вучымся бяспецы

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» шумілінскія выратавальнікі адправіліся ў дзіцячы сад №2 райцэнтра, дзе сустрэліся з дашкалятамі,расказалі ім пра правілы бяспекі дома, на вуліцы, падчас навальніцы і каля вадаёма.


Праз гульню дзеці навучыліся правільна выклікаць выратавальнікаў, успомнілі дамашнія адрасы і нумары тэлефонаў экстранных службаў, даведаліся, як неабходна весці сябе пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Атрыманыя веды замацавалі на практыцы, калі «эвакуяваліся з задымленага памяшкання» (на здымку).
Дзеці з задавальненнем збіралі пазлы з героямі мультсерыяла «Чароўная кніга МНС», а таксама паглядзелі серыі мультфільма, пасля чаго атрымалі ад ратавальнікаў падарункі.
Апублікавана ў №64 ад 18.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *