Абапірацца на ўласныя рэсурсы

Главное Новости

Абапірацца на ўласныя рэсурсы

Орша павінна пачынаць выкарыстоўваць больш уласных рэсурсаў для развіцця раёна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 жніўня ў час рабочай паездкі ў Оршу.

«Хваліцца пакуль няма чым. Вы пакуль жывяце за кошт дзяржавы, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Вы не думайце, што мы Оршу будзем несці на плячах і наступную пяцігодку. Тут ужо вам трэба будзе круціцца па поўнай».
У Оршы губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў расказаў Прэзідэнту, што ў цэлым сітуацыя ў рэгіёне не мяняецца, вобласць працуе стабільна, сацыяльна-эканамічная абстаноўка не напружаная. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як развіваюцца сферы будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту і сувязі, нафтаперапрацоўка і якім будзе да канца года валавы рэгіянальны прадукт. Чакаецца, што гэты паказчык па выніках года не дабярэ 1-2 працэнты.
Кіраўніку дзяржавы таксама расказалі аб будаўніцтве ў рэгіёне новых сельскагаспадарчых вытворчасцей. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пытанні, якім чынам будаваць тую ці іншую ферму, павінны вырашацца на месцах. «Навошта на ўзровень Прэзідэнта цягнуць гэта? – запытаў ён. – Вы ж хочаце паўнамоцтвы перадаць зверху ўніз. Вось і забірайце іх. Чаму Прэзідэнт павінен вырашаць: будзе сам калгас гэта будаваць са сваімі людзьмі або ПМК».
У горадзе кіраўнік дзяржавы наведаў ТАА «Савушкін-Орша». Прэзідэнт азнаёміўся з развіццём прадпрыемства і паразмаўляў з яго працоўным калектывам. Работнікам «Савушкін-Орша» ён расказаў аб сваёй пазіцыі па развіцці раёна. «Вельмі шмат зроблена для гэтага горада. Не таму, што гэта мая малая радзіма, а таму, што гэта быў прыклад для іншых такіх жа гарадоў (Барысава, Маладзечна, Баранавіч і іншых), як мы будзем іх развіваць. Мы ідзём тым шляхам, які намацалі ў Оршы. У наступным годзе мы гэту эпапею завершым і ўжо будзем з вас спаганяць вынік па поўнай, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Ведаю, што вам трэба яшчэ нешта зрабіць, пабудаваць, але гэта вы ўжо будзеце рабіць самі пры невялікай падтрымцы дзяржавы. Таму што акрамя Оршы ў нас яшчэ ёсць абласныя цэнтры, гарадскія пасёлкі і аграгарадкі, дзе трэба працаваць, і там работы нямала».
Адна з супрацоўніц прадпрыемства папрасіла Прэзідэнта пракантраляваць будаўніцтва паліклінікі ў новым мікрараёна Задняпроўе-3. Паводле інфармацыі мясцовай улады, будаўніцтва лячэбнай установы ўжо запланавана за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, паліклініку плануюць здаць у 2023 годзе.
Кіраўнік дзяржавы даручыў падысці да гэтага праекта «без празмернасцей». «Мы пабудуем столькі паліклінік, што яны будуць не загружаны. Варыянт гэтай паліклінікі павінен быць аптымальным, – звярнуў ён увагу. – Калі запланавалі – зробім».
БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *