Кацярына Дударава стала лепшай у рэйтынгу калег-аператараў па выніках работы за ліпень

Новости Экономика

Лідар ліпеня

Новы конкурс сярод аператараў аўтазаправачных станцый «Беларуснафты» праводзіць адміністрацыя і прафсаюз кампаніі. Кожны месяц вызначаюцца лідары кожнай вобласці і лепшы аператар усёй сеткі. У ацэнцы ўлічваюцца індывідуальныя фактычныя вынікі ўдзельнікаў.

Аператар 3-га разраду АЗС № 76 РУП «БеларуснафтаВіцебскаблнафтапрадукт» Кацярына Дударава стала лепшай у рэйтынгу калег-аператараў па выніках работы за ліпень. Узнагарода стала прыемнай нечаканасцю. Дыплом, вымпел і сертыфікат на грашовую прэмію аператар атрымала з рук намесніка начальніка ўпраўлення рознічнага гандлю Таццяны Рудаковай, якая прыехала ў Мікіціху асабіста павіншаваць пераможцу.
Кацярына ў прафесіі з дня адкрыцця запраўкі ў снежні 2017 года. Адзначае, што заўсёды выконвае работу адказна, імкнецца зрабіць усё так, як трэба. І тое, што гэту нялёгкую працу ацанілі годна – варта дарагога.
– У нашай рабоце галоўнае дакладнасць, сабранасць, ветлівасць і ўсмешка, якая часта дапамагае пазбегнуць спрэчных сітуацый з кліентамі. Увесь наш калектыў на чале з майстрам Дзмітрыем Сяргеевічам Баграцовым працуе на максімальны вынік. І я стараюся адпавядаць стандарту кампаніі «Беларуснафта». Сваю ўзнагароду раздзяляю са сваімі калегамі і кліентамі, якія выбіраюць нашу АЗС.
Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.
Апублікавана ў №69 ад 04.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *