Лідары жніўных палеткаў

Главное Сельское хозяйство

Лідары жніўных палеткаў

Мікалай Фёдаравіч Карнілаў усё сваё працоўнае жыццё падчас жніва садзіцца за руль камбайна.

Быў тысячнікам, калі працаваў ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» і ААТ «Прыазёрны мір». Спачатку рупіўся на камбайне «Енісей», потым перасеў на «Дон», а зараз працуе на КЗСе ў сельгаспрадпрыемстве «Лаўжанскае». І якую б тэхніку ні даверылі механізатару, ён заўсёды аказваўся ў перадавіках. І сёння падае прыклад працавітасці, сумленнасці і адказнасці сваім калегам: сёлета ў чарговы раз стаў камбайнерам-тысячнікам. «Летась на маім рахунку было 970 тон зерня, крыху не дацягнуў да тысячы, – усміхаецца механізатар. – А сёлета ўраджай зерневых лепшы, за што дзякуй аграномам і калегам, якія аралі, чызелявалі, сеялі, праводзілі падкормку і хімпраполку зерневых».

* * *
Для Віктара Леанідавіча Пляшкова, вадзіцеля ААТ «Прыдзвінскі», сёлетняе жніво юбілейнае: у сельскай гаспадарцы працуе сорак гадоў. І ўвесь гэты час за рулём аўтамабіля. Падчас уборачных неаднаразова быў вадзіцелем-тысячнікам. У свой час ездзіў на абласныя «Дажынкі» ў Дуброўна і Гарадок. І сёлета, у саракавую ўборачную, таксама стаў тысячнікам. «У тым, што МАЗ не падвёў і працаваў, як гадзіннік, заслуга самога вадзіцеля, – хваліць работніка дырэктар ААТ “Прыдзвінскі” Уладзімір Дзятлаў. – Мы ганарымся сваім перадавіком, зычым яму добрага здароўя і яшчэ многа гадоў работы ў гаспадарцы”.
З такімі ж пажаданнямі прыехала да лідара жніва старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, якая ўручыла Віктару Пляшкову Ганаровую грамату, прэмію і памятны падарунак.
Тэкст і фота Ларысы ЗАЙЦАВАЙ.
Апублікавана ў №70 ад 08.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *