Шумілінскі раённы дом рамёстваў запрашае

Культура Общество

Шумілінскі раённы дом рамёстваў запрашае

Мы чакаем вас па адрасе:
г. п. Шуміліна, вул. 40 год Кастрычніка, д 8. Даведкі па тэлефоне 4-19-03.

Шумілінскі раённы дом рамёстваў аб’яўляе дадатковы набор у дзіцячыя
аматарскія калектывы:

– па саломапляценні «Каласок» (кіраўнік Наталля Аляксандраўна Сцержанкова);
– па лазапляценні (кіраўнік Наталля Віктараўна Пятрова);
– па традыцыйнай шматковай тэхніцы «Шматок» (кіраўнік Яўгенія Віктараўна Шарыпава);
– па вязанні кручком «Рукадзельніца» (кіраўнік Антаніна Анатольеўна Косава);
– па вышыўцы (кіраўнік Таццяна Васільеўна Асадчая);
– па дэкаратыўнай лепцы «Умелыя ручкі» (кіраўнік Марыя Станіславаўна Дрыбко);
– па шматковай тэхніцы «Фантазія» (кіраўнік Ірына Аляксандраўна Загвоздава);
– узорны лялечны тэатр «Батлейка» (кіраўнік Кацярына Мікалаеўна Барабанава);
– па вышыўцы «Вышыванка» (Лаўжанскі філіял, кіраўнік Марыя Сяргееўна Скачкова);
– па дрэваапрацоўцы (Мішневіцкі філіял, кіраўнік Алег Аляксандравіч Крыштон);
– па традыцыйным роспісе (Мішневіцкі філіял, кіраўнік Алег Аляксандравіч Крыштон).

Урокі, выставы, спектаклі, майстар-класы
На працягу вучэбнага года Шумілінскі дом рамёстваў за сімвалічную плату прапануе навучэнцам і настаўнікам, а таксама ўсім жадаючым:

Урокі народнай творчасці
Майстры па саломапляценні, вышыўцы, лазапляценні, выцінанцы, дэкаратыўнай лепцы, традыцыйным роспісе, шматковай тэхніцы, вязанні кручком правядуць урок па любому з пералічаных відаў рамяства. У праграме ўрока – знаёмства з гісторыяй, тэхнікай і рэгіянальнымі асаблівасцямі абранага рамяства.
Майстра таксама можна запрасіць у сваю навучальную ўстанову, і ён правядзе ўрок народнай творчасці прама ў класе.
Выставы
На працягу года ў Шумілінскім раённым доме рамёстваў праходзяць тэматычныя выставы па традыцыйных і сучасных відах народнай творчасці. На выставах можна ўбачыць сувенірныя і аўтарскія вырабы з саломы, лазы, лёну, гліны, тэкстылю і іншых матэрыялаў.

Лялечныя спектаклі
Узорны лялечны спектакль «Батлейка» прапануе гледачам лялечныя спектаклі на беларускай і рускай мовах. Прадстаўленні будуць цікавыя як для малодшых, так і для сярэдніх школьнікаў і нават старшакласнікаў.
Мы прапануем: «Навагоднія прыгоды Віці і яго сяброў», «Як кот звяроў напалохаў», «Лёгкі хлеб», «Ямелева шчасце», «Новы калабок».

Гульнявыя праграмы
Гульнявыя праграмы, створаныя на рэгіянальным фальклорным матэрыяле, стануць добрай падмогай у арганізацыі вольнага часу дзяцей. Акрамя станоўчых эмоцый ад гульняў, дзеці атрымаюць і невялікія прызы, сувеніры.
Мы прапануем «Гарэлкі», «Вясёлы паравознік», «Рознакаляровы карагод», «Чароўны куфар».

Майстар-класы
Наш дом рамёстваў прапануе майстар-класы па саломапляценні, маляванцы, шматковай тэхніцы, выцінанцы, па традыцыйнай народнай кухні.
У нас можна ўбачыць як прывычныя, так і ўнікальныя, амаль забытыя і адноўленыя нашымі майстрамі рамёствы, а таксама самім зрабіць вырабы ва ўпадабанай тэхніцы. Беларускія традыцыі тут можна не толькі ўбачыць, але і пакаштаваць, напрыклад, паўдзельнічаць у майстар-класе па выпечцы бліноў ці абрадавых булачак-жаўрукоў.

Тэатралізаваныя прадстаўленні
Цікавыя прадстаўленні забаўляльна-пазнавальнага характару з выкарыстаннем гульняў, пытанняў, конкурсаў і касцюміраваных герояў праходзяць у доме рамёстваў на працягу ўсяго года.
Мы прапануем вам «У казцы ўсякае бывае», «Вясёлка», «Чароўныя фарбы».

Калектыў ДУК «Шумілінскі дом рамёстваў».
Аліна ПЯТРОВА.
Апублікавана ў №70 ад 08.09.2020 г.

 

У доме рамёстваў кожны знойдзе справу па душы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *