Шумилинский районный центр детей и молодёжи предлагает интересные занятия для детей и взрослых

Мир увлечений Образование Общество

Тут навучаць вязаць, танцаваць, выпілоўваць

Чым заняцца школьніку ў вольны час? Сядзець у тэлефоне. Не! Ёсць больш цікавыя і карысныя захапленні. Знайсці заняткі па інтарэсах і рэалізаваць свае здольнасці кожны зможа ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі.


– Дзверы нашай установы заўсёды адкрыты для дзяцей і іх бацькоў, – кажа дырэктар цэнтра дзяцей і моладзі Наталля Пятроўская. – Мы рады ўсім дзецям – у кожнага з іх вялікі патэнцыял нераскрытых талентаў. І калі яны пачынаюць займацца з нашымі педагогамі, то вынік не прымушае чакаць. У мінулым навучальным годзе, напрыклад, нашы дзеці заваявалі перамогу ў 27 міжнародных конкурсах, 25 – рэспубліканскіх і 71 – абласных. Акрамя гэтага, абучэнне ў гуртках дысцыплінуе, вучыць уседлівасці і рабоце ў калектыве. Дзеці вучацца бачыць прыгожае і ствараць яго сваімі рукамі, знаходзяць сабе новых сяброў.
У цэнтры працуюць 50 заняткаў па інтарэсах розных накірункаў, якія наведваюць 492 дзіцяці. Профілі самыя разнастайныя. На гуртках фізкультурна-спартыўнага профілю можна навучыцца гуляць у футбол і розныя спартыўныя гульні, асвоіць азы вавінам в’ет во дао і грэка-рымскай барацьбы. Працуюць заняткі па інтарэсах эколага-біялагічнага, культурна-забаўляльнага, сацыяльна-педагагічнага, турыстычнага накірункаў.
У гуртках дэкаратыўна-прыкладной творчасці («Залатая нітачка», «Прырода і фантазія», «Горад майстроў», «Пілот», «Свет фарбаў», «Фантазія», «Калейдаскоп» і іншыя) вучаць маляваць, вязаць, рабіць аплікацыі і розныя вырабы, працаваць з прыродным матэрыялам, паперай і скурай, займацца тэхнічным мадэляваннем і разьбой па дрэве, выпілоўваць і выпальваць.
Па жаданні дзеці могуць пас-прабаваць сябе ў ролі артыстаў і навучыцца тэатральнай творчасці. Для аматараў дзіцячага, народнага і сучаснага танца прапануецца некалькі харэаграфічных гурткоў. Дзеці, якія хочуць спяваць, могуць наведваць заняткі па інтарэсах «Вясёлыя ноткі». Асновамі жывапісу і графікі можна навучыцца на занятках «Акварэлька» і «Асновы дызайну».
Ад цэнтра дзяцей і моладзі розныя гурткі арганізаваны і ў многіх школах раёна. Самыя розныя заняткі па інтарэсах (спартыўныя, дэкаратыўна-прыкладныя, музычныя, танцавальныя) прапаноўваюць у Кардонскай, Башнёўскай, Слабадской, Обальскай, Мікіціхінскай школах, СШ №1 і №2. А ў Полькавіцкім сельскім клубе працуе гурток «Спадчына», на якім дзеці вывучаюць народныя абрады роднага краю.
Тыдзень дадатковай адукацыі. У цэнтры дзяцей і моладзі нядаўна прайшоў тыдзень дадатковай адукацыі. Педагогі прэзентавалі свае заняткі па інтарэсах, правялі экскурсію для дзяцей і дарослых «Цэнтр запрашае сяброў». Прайшлі тэматычныя заняткі ў аб’яднаннях «Я вырас тут, і край мне гэты любы».
Для бацькоў 3-5-гадовых дзяцей педагогі дадатковай адукацыі расказалі пра школу ранняга развіцця, якая працуе пры цэнтры. Ужо ў тры гады дзіця можа наведваць танцавальны гурток «Вясёлка», з чатырох гадоў – гурткі па вакальных спевах, бісерапляценні, лепцы, з пяці гадоў – займацца мастацкай творчасцю і сюжэтнымі развіваючымі гульнямі. Таксама ў цэнтры можна займацца з лагапедам і наведваць гурток па падрыхтоўцы да школы.
Тут прапаноўваюць заняткі і для дарослых, якія могуць наведваць гурткі па вавінам в’ет во дао і фітнэсу.
Дарэчы, зараз у РЦДіМ працуюць выставы «Свет дрэва», «Прыгажосць кветкі ў адной кветцы» (вырабы з паперы, дрэва, кардону, бісеру, саломы) і выстава малюнкаў «Салют Перамогі». Пазнаёміцца з вырабамі ўдзельнікаў заняткаў па інтарэсах можа кожны жадаючы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №72 ад 15.09.2020 г.

Выстава «Свет дрэва».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *