Шумилино показало более шести часов классного футбола

Новости Спорт, туризм

Кубак – у аддзела па адукацыі

Субота стала сапраўднай аддушынай для футбольных заўзятараў Шуміліншчыны, засумаваўшых з-за пандэміі каранавіруса па любімай гульні. Больш чым шэсць гадзін класнага футболу, сем роўных каманд і гучная заўзятарская падтрымка – гэта сёлетні розыгрыш кубка раёна па міні-футболе, які ладзіў ФАЦ на новай спартыўнай пляцоўцы ў раёне «Верхняга горада».

На пляцоўцы гуляюць каманды з аддзела па адукацыі райвыканкама і РАНС.

Спаборніцтвы сабралі як вопытных футбалістаў, так і маладых. І кожны з іх быў нацэлены на максімальны вынік. Праўда, на першых гульнях футбалістам часам не хапала ўзаемаразумення ды і да пляцоўкі трэба было прывыкнуць. «Пра новую пляцоўку прачытаў ў раённай газеце, – дзеліцца пасля першай гульні абальчанін Яўген Салаўёў з каманды РАНС. – Хацелася на ёй пагуляць. Першыя хвіліны занадта цяжка даліся, бо газон даволі незвычайны. Але ж, як прывыкаеш, бегаць і гуляць на ім адно задавальненне».
Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ўсе калектывы былі годныя звання пераможцы. З якім жаданнем змагаліся на пляцоўцы футбалісты з лясгаса, ПМК-70 і ОКЗ! Хлопцы паказвалі сапраўды якасны футбол, але ў рашаючыя моманты ім не хапала падрыхтоўкі і ўдачы. Гэтыя каманды пагулялі ў сваё задавальненне і, галоўнае, набраліся гульнявога вопыту. Думаецца, што ў наступных турнірах яны будуць прэтэндаваць як мінімум на прызавую тройку.
Асноўная барацьба за перамогу развярнулася паміж камандамі аддзела па адукацыі райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, «Полацкгаза» і вуліцы Суворава. Футбалісты дэманстравалі ўпэўненую камбінацыйную гульню, рэалізоўвалі свае моманты і надзейна абараняліся. Прызавая тройка спаборніцтваў наступная: першае месца ў аддзела па адукацыі райвыканкама, другое – у «Полацкгаза», трэцяе – у футбаліс-таў з вуліцы Суворава.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №72 ад 15.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *