В Шумилинском районе 66 из 82 потребителей тепла получили паспорта готовности

Новости

66 спажыўцоў атрымалі пашпарты гатоўнасці

Падрыхтоўка да зімы – справа сур’ёзная. «У маі гэтага года ўступілі ў сілу «Правілы падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезону, яго правядзення і завяршэння», зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, – расказвае начальнік раённай энегагазінспекцыі Яўген Лебедзеў. – У Правілах дакладна вызначаны парадак падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона арганізацый, незалежна ад іх форм уласнасці, якія маюць цеплакрыніцы ці цеплавыя сеткі, ці сістэмы цепласпажывання».
Усяго ў нашым раёне пашпарты гатоўнасці павінны атрымаць 82 арганізацыі і прадпрыемствы. На некаторых прадпрыемствах работы па падрыхтоўцы да зімы пачалі адразу пасля завяршэння ацяпляльнага сезона. 24 ліпеня пашпарт гатоўнасці першай у раёне атрымала Цэнтральная аптэка №40, у тройцы лідараў па аператыўнасці падрыхтоўкі да зімы – раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і ўчастак паштовай сувязі.
Большасць арганізацый і прадпрыемстваў атрымліваюць пашпарты гатоўнасці ў жніўні-верасні. На 11 верасня энергагазнагляд зарэ-гістраваў 66 пашпартоў гатоўнасці.
– Асаблівая ўвага – цеплакрыніцам. Іх у раёне 35, 17 з якіх належаць УП ЖКГ, – адзначае Яўген Лебедзеў. – З пашпартамі гатоўнасці 28. Можна сказаць, што ад гэтых аб’ектаў залежыць увесь ацяпляльны сезон. Гэта добра разумеюць і на прадпрыемствах, таму кацельні асабліва дбайна рыхтуюцца.
Яўген Лебедзеў падкрэсліў, што работы па падрыхтоўцы да новага ацяпляльнага сезона ідуць спакойна, без аўралу. «На кожным цеплааб’екце быў інспектар энергагазнагляду. Пры пэўных недахопах у падрыхтоўцы складаліся акты заўваг, – падкрэсліў начальнік раённай энергагазінспекцыі. – Зараз на многіх прадпрыемствах працуюць над ліквідацыяй гэтых недахопаў». Яўген Лебедзеў выказаў спадзяванне, што, як у мінулыя гады, усе прадпрыемствы і арганізацыі атрымаюць пашпарты гатоўнасці ва ўстаноўлены тэрмін – да 30 верасня.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №72 ад 15.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *