В Шумилинском УП ЖКХ есть добрая традиция проводить турслёт

Новости

Каманды аб’яднаў турзлёт

Прафсаюз і адміністрацыя УП ЖКГ  упэўнены, што розныя культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, актыўны адпачынак аб’ядноўваюць калектыў.

На прадпрыемстве стала добрай традыцыяй праводзіць у Роўным у Доме паляўнічага турысцкі злёт. За званне лепшай каманды змагаліся 7 калектываў (большасць падраздзяленняў, каманды апарата кіравання і транспартнага ўчастка). Усяго ў турзлёце бралі ўдзел каля 60 чалавек.
Адкрыў мерапрыемства конкурс візітак. І гэта было сапраўднае шоў, усе ўдзельнікі выдатна падрыхтаваліся і прадставілі на суд журы, якое ўзначальваў дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў, тэатралізаваныя нумары. Багата фантазіі ў работнікаў УП ЖКГ. Гэта яшчэ раз пацвердзіла кулінарная выстава-конкурс «Дары восені».
Кожнае спаборніцтва – армрэслінг, турыстычны маршрут, лёгкаатлетычная эстафета – падарыла безліч эмоцый і пазітыву. З упэўненасцю можна сцвярджаць, што прайграўшых не было, хаця барацьба на кожным старце ішла сур’ёзная.
Асабліва хочацца выдзеліць конкурс капітанаў, якія і адказвалі на пытанні пра ЖКГ, і стралялі з пнеўматычнай зброі. Толькі вось арганізатары прапанавалі капітанам нечаканы сюрпрыз – этап «ВелаЧарапаха». Трэба было бачыць, як яны стараліся як мага павольней праехаць дыстанцыю. І лепш за ўсё з гэтым справіўся капітан каманды падраздзялення «Шумілінскае» Юрый Лосеў.
Перамагла на сёлетнім турзлёце каманда транспартнага ўчастка.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №73 ад 18.09.2020 г.
Каманда апарата кіравання перад конкурсам візітак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *