19 верасня – раённы суботнік. Сродкі на добраўпарадкаванне

Главное Новости Общество

19 верасня – раённы суботнік. Сродкі на добраўпарадкаванне

У 2021 годзе Шумілінскі раён будзе сустракаць удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі». У рамках падрыхтоўкі да свята неабходна зрабіць многае па добраўпарадкаванні раённага цэнтра, сельскіх населеных пунктаў. Сёлета ў рамках праграмы развіцця малых гарадоў і пасёлкаў выконваецца комплекс работ па навядзенні парадку ў г. п. Обаль. Гэтыя работы патрабуюць немалых сродкаў і сіл. У раённым бюджэце запланавана выдзяленне значных фінансавых сродкаў на рамонт устаноў адукацыі, культуры, іншых сацыяльных аб’ектаў, жылых дамоў, на добраўпарадкаванне. Шмат работы будзе арганізацыям і прадпрыемствам па прывядзенні ў парадак адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, тэрыторый. Усім жыхарам раёна і асабліва Шуміліна неабходна папрацаваць, каб зрабіць нашы населеныя пункты прыгожымі і ўтульнымі, бо тое, што мы зробім да «Дажынак», застанецца нам і нашым дзецям. Пра гэта гаварыў старшыня райвыканкама Віктар Гутараў падчас рабочай нарады па падрыхтоўцы да раённага суботніка, які запланаваны на 19 верасня.
Віктар Сяргеевіч адзначыў, што ў раёне адкрыты спецыяльны рахунак, на якім будуць акумулявацца фінансавыя сродкі, што пойдуць на добраўпарадкаванне вуліц і двароў, месцаў адпачынку і зялёных зон. Так, адзначыў кіраўнік раёна, плануецца, што новае аблічча набудуць цэнтральны парк і брацкія могілкі, алея Герояў, з’явіцца новая зялёная зона адпачынку на рагу вуліц Кароткіна і Сіпко, папрыгажэе цэнтр, грамадскія месцы і жылыя мікрараёны Шуміліна. Старшыня райвыканкама заклікаў усіх жыхароў раёна і раённага цэнтра выступаць з прапановамі па найлепшым выкарыстанні сабраных сродкаў, а таксама заклікаў усіх, асабліва прадстаўнікоў бізнесу, прадпрымальнікаў, ураджэнцаў раёна дапамагчы ў зборы сродкаў на добраўпарадкаванне райцэнтра. Ён прапанаваў пералічыць аднадзённы заробак у фонд суботніка, адзначыўшы, што сродкі будуць мець мэтавае выкарыстанне для навядзення парадку ў населеных пунктах раёна, памятных месцаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Сродкі, заробленыя на суботніку, у добраахвотным парадку пералічваюцца на рахунак фінансавага аддзела райвыканкама:
№ BY38AKBB36420239050422000000 у ЦБП № 225 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г.п. Шуміліна, БІК AKBBВY2Х, УНП 300037012, код плацяжу не ставіць, назначэнне плацяжу: пералічваюцца грашовыя сродкі, заробленыя на суботніку.
Апублікавана ў №73 ад 18.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *