К профессиональному празднику

Общество

Л. Г. Графская

Дзе  ўсім утульна
Як знайсці сваё месца ў жыцці? Гэтае пытанне асабліва няпростае для тых, у каго ёсць сур’ёзныя праблемы са здароўем.
– Нашым падапечным многаму прыходзіцца вучыцца і мы дапамагаем ім перамагаць свае комплексы, – дзеліцца спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага прабывання інвалідаў раённага Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Рыгораўна Графская. – Мы робім усё, каб дапамагчы ім адаптавацца ў калектыве, знайсці сяброў.
Важная роля адведзена тут гурткам і заняткам па інтарэсах. Людміла Рыгораўна ўмее зацікавіць. Ёй, вопытнаму педагогу-псіхолагу, як нікому зразумела, што праз сумесную творчую дзейнасць можна знайсці падыход нават да самага нясмелага і няўпэўненага чалавека.
“Нашы наведвальнікі – добрыя, творчыя і таленавітыя, ім толькі трэба крыху дапамагчы раскрыцца, – з цеплынёй расказвае Людміла Рыгораўна пра тых, для каго аддзяленне адаптацыі стала другім домам. – Вось прыдумалі мы зрабіць паштоўкі для пажылых пацыентаў участковай бальніцы, што ў Мікалаёве. Гурткоўцы з ахвотай рабілі іх, і неўзабаве на 19-ці паштоўках «расцвілі» кветкі…”
Паказала кіраўнік гуртка “Умелыя рукі” і вязаныя рэчы, і кветкі з розных матэрыялаў, і выцінанкі, і прыгожыя пано, і цудоўны фотаальбом – усё зроблена рукамі людзей, якія, не зважаючы на інваліднасць, твораць і майструюць. Яны побач з такімі міласэрнымі спецыялістамі, як Л. Р. Графская, адчуваюць сябе абароненымі, таленавітымі і патрэбнымі.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №1 ад 4.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *