Шумилинский лесхоз встретил свой профессиональный праздник трудовыми достижениями

Новости Экономика

Для іх лес – прызванне, лёс

Святочныя ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў лесу прайшлі напрыканцы мінулага тыдня ў Лаўжанскім сельскім доме культуры і вольнага часу.

Павіншаваць лесаводаў Шуміліншчыны з прафесійным святам прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў і галоўны ляснічы Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Яўген Філіпаў.

Сучасная лясная гаспадарка краіны – галіна народнай гаспадаркі, якая дынамічна развіваецца і ўносіць значны ўклад у развіццё эканамічнага патэнцыялу краіны, рашэнне сацыяльна значных задач. І Шумілінскі лясгас не выключэнне, адзначыў падчас выступлення кіраўнік раёна В. С. Гутараў. Тут граматна і мэтанакіравана вядзецца работа па эфектыўным выкарыстанні лясных рэсурсаў, па ахове і стварэнні высокапрадукцыйных, біялагічна ўстойлівых лясоў, па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці. Віктар Сяргеевіч падзякаваў калектыву за плённую работу і пажадаў здароўя, бо нікому не сакрэт, у якіх складаных умовах працуюць лесаводы.
Кіраўнік раёна уручыў дырэктару Шумілінскага лясгаса Аляксандру Лабынцаву Падзяку Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў арганізацыі (па выніках абласнога агляду-конкурсу за 2019 год у намінацыі «Сельскагаспадарчая вытворчасць»).

Дырэктар Шумілінскага лясгаса Аляксандр Лабынцаў (у цэнтры)
з работнікамі, занесенымі на Дошку гонару ўстановы.

Ганаровай граматай Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё лясной гаспадаркі, захаванне і памнажэнне лясных багаццяў узнагароджаны ляснік Обальскага вопытна-вытворчага лясніцтва Сяргей Васіленка.
Галоўны ляснічы Віцебскага ДВЛА Яўген Філіпаў зачытаў віншавальны адрас генеральнага дырэктара аб’яднання Юрыя Заблоцкага, уручыў нагрудныя знакі ўзнагароды Міністэрства лясной гаспадаркі «20 год бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» лесніку Казьянскага лясніцтва Васілю Карпаву, «10 год бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» – ляснічаму Шумілінскага лясніцтва Андрэю Калдунову, лесніку Мікалаеўскага лясніцтва Яўгену Барысевічу, егеру Шумілінскага лясгаса Аляксандру Сталярову. Лепшым работнікам былі ўручаны Граматы аб’яднання і Падзяка гендырэктара аб’яднання.
Павіншаваў з прафесійным святам калег дырэктар лясгаса Аляксандр Лабынцаў, нацэліў на далейшую плённую работу, падзякаваў кіраўніцтву раёна і вобласці за падтрымку. Аляксандр Сяргеевіч адзначыў лепшых работнікаў уручэннем шматлікіх узнагарод ад прадпрыемства.
Не засталася ў баку і прафсаюзная арганізацыя лясгаса, якую ўзначальвае Анастасія Малашонак. Яна ўручыла падзячныя лісты актывістам, кветкі імяніннікам.
Музычныя падарункі дарылі ў гэты дзень раённыя самадзейныя артысты, а таксама сталічны ВІА «Ё-гурт».
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў 75 ад 25.09.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *