Здарэнні. Крымінал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Пагасціў
У праваахоўныя органы звярнуўся жыхар райцэнтра. Ён паведаміў, што ў яго зніклі 100 рублёў у той момант, калі знаходзіўся ў гасцях. Супрацоўнікі міліцыі па гарачых слядах высветлілі, што грошы ўкраў непрацуючы жыхар Шуміліна. Узбуджана крымінальная справа.
«Падзяліўся»
Жыхар Шуміліна вырашыў набыць тавар на «Куфары». Ён сазваніўся з прадаўцом у адным з месенджараў, абмеркаваў нюансы пакупкі, а затым «падзяліўся» рэквізітамі сваёй банкаўскай карткі. У выніку з карткі знялі амаль 400 рублёў. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.
Пагроза забойствам
Пракурорам раёна ўзбуджана крымінальная справа па арт. 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах да мужчыны, які працуе ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Ён у жніўні пагражаў забойствам сваёй сужыцельцы. Сямейны дэбашыр можа пазбавіцца волі на тэрмін да двух гадоў.
Шкло
Увечары невядомыя разбілі шкло ў адным з прыватных дамоў райцэнтра. Гаспадыня напісала заяву ў міліцыю. Участковыя інспектары высветлілі, што гэта зрабіў непрацуючы мужчына. Прычыны высвятляюцца.
Фортка
Пакуль гаспадар быў на рабоце, злодзей пранік праз адчыненую фортку ў прыватны дом і ўкраў залатыя вырабы на тысячу рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Нецвярозая
Увечары жыхарка Шуміліна ў стане алкагольнага ап’янення (алкатэстар паказаў 2,7 праміле) ішла па завулку Новаму па дарозе пры наяўнасці абочыны.
Па дадзеным факце складзены пратакол. Жанчына можа быць аштрафавана да 5 базавых велічынь.

Са зводак ДАІ
Без правоў
У завулку Кірава ў Шуміліне на аўтамабілі быў затрыманы жыхар аграгарадка Мікіціха. Раней мужчына быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. Але гэта яму не перашкодзіла сесці за руль аўтамабіля ВАЗ-21091. За язду без вадзіцельскіх правоў мужчына атрымаў штраф у памеры 5 базавых велічынь.
Без дзіцячага крэсла
На вуліцы Суворава ў райцэнтры быў затрыманы жыхар аграгарадка Светласельскі, які кіраваў аўтамабілем «Фальксваген-Пола», у салоне якога перавозілася дзіця да 5 год без выкарыстання спецыяльнай прылады. Вадзіцель можа атрымаць штраф у памеры да 3 базавых велічынь.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №76 ад 29.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *