Эксперт вычислил преступника по следам подошвы

Происшествия

Па слядах падэшвы

У раскрыцці злачынстваў важнае месца займае трасалагічная экспертыза. Пры гэтым перад экспертам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз стаіць няпростая задача – выявіць на месцы здарэння аб’екты для даследавання: сляды чалавека, прылад і механізмаў, транспартных сродкаў і іншыя. Вялікі працэнт трасалагічных экспертыз, якія праводзяцца ў Шумілінскім міжраённым аддзеле, складаюць даследаванні слядоў падэшвы абутку.
Адзін з такіх слядоў быў знойдзены, зафіксаваны і ўзяты экспертам пры аглядзе месца крадзяжу ў аг. Мішневічы, адкуль зніклі дошкі падлогі і рама.
Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у поле зроку праваахоўных органаў трапіў малады чалавек 2002 г.н. Яго абутак і след падэшвы, узяты на месцы крадзяжу, былі накіраваныя на экспертызы. Правёўшы скрупулёзную працу, эксперт устанавіў супадзенне. Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджаная крымінальная справа. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання.
Руслан МАРЦІНКЕВІЧ, начальнік
Шумілінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Апублікавана ў №78 ад 06.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *