В Шумилино прошло первое заседание штаба по «Дожинкам-2021»

Главное Новости

Вызначаны асноўныя напрамкі работы

Прайшло першае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы і правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2021» у Шуміліне і Шумілінскім раёне, якое правёў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус.

На пасяджэнні прысутнічаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, члены райвыканкама, кіраўнікі і прадстаўнікі абласных і раённых службаў.
Уладзімір Белавус вызначыў задачы, якія стаяць перад усімі структурнымі падраздзяленнямі і арганізацыямі раёна па выкананні Плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні «Дажынак-2021».
Намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін далажыў пра работу, якая ўжо выканана па падрыхтоўцы да абласнога фестывалю, а таксама пра асноўныя напрамкі Плана мерапрыемстваў.
У прынятым рашэнні вызначана, што на працягу кастрычніка ўсім арганізацыям неабходна вызначыцца з пералікам і аб’ёмамі работы на кожным аб’екце, тэрмінамі пачатку і заканчэння работ.
У якасці асноўных аб’ектаў падрыхтоўкі да «Дажынак-2021» вызначаны Шумілінская СШ №1, гарадскі стадыён і парк, жылы сектар, раённая бальніца, цэнтральныя вуліцы і дарогі, гандлёвыя і адміністрацыйныя будынкі.
Пасяджэнні абласнога штаба будуць праводзіцца штомесяц.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №79 ад 09.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *