У Шуміліне прааналізавалі змяненні ў базе не занятых у эканоміцы

Общество Экономика

Даць абноўленую інфармацыю
5 кастрычніка адбылося пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанні занятасці, якое правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.

Ірына Мікалаеўна прааналізавала змяненні ў абноўленай базе незанятых у эканоміцы. Дарэчы, база ўключае больш за 2000 жыхароў раёна, з якіх 760 пражываюць у Шуміліне, 359 – у Обальскім сельсавеце, 202 – у Светласельскім, у іншых налічваецца меншая колькасць незанятых у эканоміцы грамадзян. Плацельшчыкамі паслугі гарачага водазабеспячэння з’яўляюцца 163 грамадзяніны. Пасля правядзення работы па ўдакладненні базы вызначаны 605 чалавек, якія не змаглі ці не жадаюць пацвердзіць сваю занятасць. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што з кожным жыхаром раёна трэба весці індывідуальную работу, дапамагаць уладкавацца на працу ці заняцца нейкім іншым відам эканамічнай дзейнасці. Яна запатрабавала ад службаў абнавіць інфармацыю для грамадзян аб магчымасці займацца рамеснай ці іншай дзейнасцю ў спрошчаным парадку, а таксама аб магчымасці навучання на курсах і атрымання патрэбных на рынку працы прафесій.
Была заслухана справаздача старшыні Светласельскага сельвыканкама Аляксандра Дзмітрэнкі аб рабоце з названай катэгорыяй грамадзян.
Таксама было прынята рашэнне аб прызнанні 50 грамадзян занятымі ў эканоміцы па розных падставах, якія пацверджаны дакументамі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №79 ад 09.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *