Возле деревни Мазеки Шумилинского района в ДТП погиб медведь

Новости Происшествия

Мядзведзь загінуў на дарозе

Вечарам 16 кастрычніка на аўтадарозе Р-20 (ля Мазек) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. На дарогу выскачыў мядзведзь і трапіў пад колы аўтамабіля «БМВ-316», якім кіраваў жыхар Наваполацка.

Машына значна пашкоджана: адарваны капот, выбіта лабавое шкло. Вадзіцель і двое пасажыраў не пацярпелі, расказала старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС Наталля Голуб. Спецыялісты раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якія выехалі на месца здарэння, ацанілі, што ўзрост мядзведзя прыкладна 5 гадоў і важыць ён каля 250 кг.
Вадзіцель, які адразу патэлефанаваў у ДАІ, не вінаваты ў здарэнні. Праўда, яму, калі транспарт не застрахаваны на «АўтаКаска», прыйдзецца рамантаваць БМВ за свае грошы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў 382 ад 20.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *