Паспяхова выступілі барцы Шумілінскага раёна на першынстве вобласці

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба

Паспяхова выступілі барцы з нашага раёна на першынстве вобласці па грэка-рымскай барацьбе.

фота з адкрытых крыніц носіць ілюстрацыйны характар

Выхаванцы Пятра Ганушчанкі заваявалі шэсць медалёў. Чэмпіёнамі вобласці сталі Анатоль Анцупаў (вагавая катэгорыя 38 кг), Арсеній Лосеў (вагавая катэгорыя 75 кг) і Вячаслаў Цітоў (вагавая катэгорыя 85 кг). Другія месцы на першынстве заваявалі Цімафей Карасёў (вагавая катэгорыя 51 кг) і Сямён Тамілін (вагавая катэгорыя 68 кг), трэцяе – Ілья Канстанцінаў (вагавая катэгорыя 48 кг).
Выхаванцы Юрыя Сцяпанава заваявалі два медалі: другім стаў Іван Александроў (вагавая катэгорыя 44 кг), трэцім – Дзяніс Сініцкі (вагавая катэгорыя 68 кг).

* * *
Гомель прымаў удзельнікаў міжнароднага турніру па грэка-рымская барацьбе на прызы майстра спорту Уладзіміра Капытова.
У спаборніцтвах акрамя беларускіх барцоў удзельнічалі класікі з Украіны і Арменіі.
Обальскія барцы Анатоль Анцупаў, Арсеній Лосеў і Ілья Канстанцінаў заваявалі трэція месцы.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў 382 ад 20.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *