Спортивные новости Шумилинского района

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Кубак раёна па міні-футболе

На мінулым тыдні ў райцэнтры прайшоў розыгрыш кубку па міні-футболе сярод устаноў адукацыі. У спаборніцтвах бралі ўдзел каманды хлопцаў і дзяўчат з 5-9 класаў.


Шэсць каманд дзяўчат змагалася за кубак. І гэта сапраўды была напружаная барацьба: большасць матчаў завяршалася з перавагай у адзін мяч. Настаўнікі фізкультуры добра падрыхтавалі футбалістак да стартаў: каманды згуляныя, дзяўчаты разыгрывалі цікавыя камбінацыі і паказвалі неблагую тэхніку валодання мячом, гульнявое напружанне захоўвалася да апошніх хвілін матча.

Ва ўпартай барацьбе кубак «узяла» каманда Слабадской школы (настаўнік фізкультуры У. А. Кучко), другое месца – у Мішневіцкай школы (Б. М. Ільясевіч), трэцяе – у Шумілінскай СШ №1 (А. А. Лялюга).
А вось у спаборніцтвах сярод хлопцаў тон задавалі каманды са школ райцэнтра, менавіта яны і занялі ўвесь п’едэстал. Перамагла зборная 9-х класаў Шумілінскай СШ №1 (Ю. М. Мясаедаў), на другім месцы – каманда Шумілінскай СШ №2 (А. В. Навуменка), на трэцім – зборная 7-х класаў Шумілінскай СШ №1 (Ю. М. Мясаедаў).

Вольная барацьба
У Мінску на рэспубліканскіх спаборніцтвах «Алімпійскія дні моладзі па вольнай барацьбе» паспяхова выступілі обальскія спартсменкі, якія трэніруюцца ў Пятра Ганушчанкі: Лізавета Гарбатнёва заняла другое месца, Дар’я Любіч – трэцяе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №83 ад 23.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *