Работу с обращениями граждан рассмотрели на президиуме Шумилинского райсовета

Главное Общество Президент

Пачуць чалавека і своечасова дапамагчы

У панядзелак прайшло пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім было абмеркавана пытанне своечасовага і ўсебаковага рашэння сацыяльна значных пытанняў, узнімаемых у зваротах грамадзян, падчас правядзення «прамых тэлефонных ліній», дзён работы з насельніцтвам і ўдасканалення работы па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый з’яўляецца стан работы з насельніцтвам. Так, у раёне склалася пэўная сістэма работы, выкарыстоўваюцца розныя спосабы і формы для эфектыўнага вырашэння ўзнімаемых жыхарамі раёна пытанняў: кіраўніцтвам і адказнымі службамі рэгулярна ладзяцца выязныя асабістыя прыёмы грамадзян, «прамыя» і «гарачыя» тэлефонныя лініі, дні работы з насельніцтвам, падворныя абходы, адзіныя дні інфармавання, сходы грамадзян і г. д.
Аднак сёлета па шэрагу накірункаў дзейнасці назіраецца рост колькасці зваротаў, што сведчыць пра недастатковую работу некаторых службаў. Ірына Мікалаеўна звярнула ўвагу на такія бакі работы са зваротамі лю-дзей, як выканаўчая дысцыпліна кадраў, тэрміны і якасць адказаў, кампетэнтнасць і культура работы з заяўнікамі. Важна працаваць і на папярэджанне скаргаў і зваротаў, у першую чаргу на пярвічным этапе, заўважыла яна.
З дакладам выступіла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Любоў Казаравец, якая зрабіла грунтоўны і разгорнуты аналітычны аналіз работы са зваротамі грамадзян, адзначыўшы, што за 9 месяцаў 2020 года ў райвыканкам паступіла 220 зваротаў грамадзян. Тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 169,2%, пры гэтым колькасць пісьмовых зваротаў павялічылася на 119%, вусных – на 148,9%, электронных – на 375%. З вышэйстаячых арганізацый паступіў 21 зварот, у тым ліку 10 зваротаў з Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У разліку на 10 тысяч насельніцтва колькасць зваротаў у аблвыканкам ад жыхароў Шуміліна склала 13 (па вобласці 12).
Назіраецца рост колькасці калектыўных зваротаў – 33 супраць 25 у 2019 годзе. Па тэматыцы тут пераважаюць звароты па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі (14 калектыўных зваротаў), дарожнай гаспадаркі (4), архітэктуры і будаўніцтва (4), жыллёвага заканадаўства (3), іншых пытаннях.
Па выніках разгляду зваротаў грамадзян, якія паступілі ў райвыканкам, 51 зварот (23,2%) задаволены, па 115 дадзены тлумачэнні, па 3-х адмоўлена, 18 зваротаў пастаўлена на кантроль, 7 зваротаў перанакіравана для разгляду па кампетэнцыі, 15 зваротаў не разглядаліся, а былі прынятыя да ведама (падзякі, інфармацыя да ведама).
У структуры зваротаў традыцыйна найбольшую ўдзельную вагу займаюць пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Назіраецца рост зваротаў па пытаннях дарожнай гаспадаркі, у прыватнасці, утрымання і рамонту дарог.
У разрэзе рэгіёнаў значна павялічылася колькасць зваротаў у райвыканкам з-за межаў раёна – у 2,8 раза (+44 звароты), з Шуміліна (+25). Павялічылася колькасць зваротаў ад насельніцтва Мішневіцкага (+9) і Светласельскага (+8) сельсаветаў, а вось з Обальскага і Дабейскага зменшылася.
Дакладчык падрабязна спынілася на кожнай форме работы з насельніцтвам, агучыла асноўныя нявырашаныя пытанні, якія стаяць на кантролі, па кожным сельсавеце, кожнай галіне.
На пасяджэнні прэзідыума слова трымалі кіраўнікі раённых службаў (УП ЖКГ, ДРБУ №204, РЭС), у адрас якіх паступалі і застаюцца нявырашанымі праблемныя пытанні.
Па выніках работы прынята адпаведная пастанова з прапановамі па ўдасканаленні работы са зваротамі грамадзян.
На пасяджэнні прэзідыума было таксама абмеркавана пытанне аб сумеснай рабоце аддзела па рабоце з плацельшчыкамі інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Віцебскім раёне і сельскіх выканаўчых камітэтаў у часці выканання плана паступлення даходаў у бюджэты пярвічнага ўзроўню. З дакладам выступіла намеснік начальніка-начальнік аддзела па рабоце з плацельшчыкамі МПЗ РБ па Віцебскім раёне Вольга Каўгунова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №85 ад 30.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *