26 ножевых ранений – что известно об убийстве в Добрино

Происшествия

Забойства ў Добрыне
4 лістапада ў Добрыне адбылося забойства. Як расказаў в. а. начальніка крымінальнага вышуку РАУС Вадзім Жолудзеў, у доме на вуліцы Пралетарская быў знойдзены труп мясцовага жыхара 1961 года нараджэння. Па прыездзе супрацоўнікі РАУС зафіксавалі на целе пацярпелага 26 нажавых раненняў грудной клеткі і шматлікія рэзаныя раны шыі. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы непрацуючы жыхар Шуміліна. Праводзіцца расследаванне, падрабязнасці трагедыі ўдакладняюцца. Узбу-джана крымінальная справа.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №88 ад 10.11.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *