На совещании у председателя райисполкома – нацеленность на результативную работу

Актуалии Президент

Не завоблачная мара
Нацэленасць на сур’ёзную напружаную работу, якая ў выніку павінна даць павелічэнне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі ў разы, галоўная думка, якую выказаў учора на рабочай нарадзе старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Уладзімір Пятровіч перакананы, што такі вынік – не завоблачная мара, а рэальнасць, якую можна і трэба забяспечыць належным падыходам да справы, жорсткай працоўнай дысцыплінай, бездакорным захоўваннем тэхналагічных працэсаў.
На планёрцы абмяркоўвалася таксама праграма капітальнага рамонту вуліц і тратуараў у Шуміліне (пасля прыняцця яна абавязкова будзе дадзена ў друк), а таксама пытанні будаўніцтва цяпліц на Обальскім керамічным заводзе, перадачы сельгаспрадпрыемствамі  трактароў і прычапной тэхнікі участкам ЖКГ, іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.1012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *