Объёмы работ по «Дожинкам» в Шумилино и сроки их исполнения обозначены

Главное Новости Общество

Работы распачаліся. Аб’ёмаў шмат


У аўторак прайшло чарговае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы і правядзенні ў Шуміліне абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2021», якое правёў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін і Святлана Цімашэнка, члены райвыканкама, кіраўнікі абласных і раённых службаў.
Былі заслуханы кіраўнікі многіх прадпрыемстваў, арганізацый і структурных падраздзяленняў, якім на мінулым пасяджэнні штаба былі акрэслены пэўныя тэрміны, каб вызначыцца з пералікам і аб’ёмамі работ на аб’ектах. Заслухалі кіраўніцтва і прадстаўнікоў аблаўтатрансу, віцебскаблдарбуду, аховы здароўя, адукацыі, спартыўнай галіны, гандлю, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Пасля ўдзельнікі пасяджэння, члены штаба азнаёміліся непасрэдна з аб’ектамі на месцах, у прыватнасці, наведалі цэнтральны парк, стадыён, раённы дом культуры і бібліятэку.
Наступнае пасяджэнне штаба запланавана на снежань.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №89 от 13.11.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *