В Шумилинском районе лучшим сельхозработникам вручили грамоты и подарки

Главное Сельское хозяйство Экономика

Дзякуй за працу, дзякуй за хлеб!

У гэтым годзе эпідэміялагічная сітуацыя скарэкціравала ўсе планы працаўнікоў сяла, былі адменены масавыя мерапрыемствы з нагоды Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Тым не менш да свята рыхтаваліся: прэміі выдзелены, граматы і падзячныя лісты падпісаны. Таму ў мінулую пятніцу спецыялісты райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК, упраўлення па сельскай гаспадарцы райвыканкама раз’ехаліся па гаспадарках раёна, каб павіншаваць лідараў сельскагаспадарчага года.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка ўручае ганаровыя граматы дырэктару ААТ «Ляжні» Аляксандру Папіну.

Разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Пусянковай мы пабывалі ў некалькіх сельгаспрадпрыемствах.

Дырэктар «Лаўжанскага» Анатоль Зянькоў (першы злева) з калектывам механізатараў.

Сярод усіх іх выдзяляецца «Лаўжанскае», калектыў якога і механізатары асабіста атрымалі многа Ганаровых грамат і падзяк ад раённага выканаўчага камітэта. Прадпрыемства заняло першае месца па вытворчасці зерня, другое – па вытворчасці рапсу. Тут шмат перадавікоў па перавозцы і намалоце зерня, па нарыхтоўцы кармоў.

Кіраўнік КУСГП «Ульскі» Валянціна Лабейка віншуе механізатара Аляксандра Кляцкова.

Багата было ўзнагароджаных і ў КУСГП «Ульскі», механізатары якога сабраліся ў вясковым клубе. Усіх са святам павіншавала дырэктар сельгаспрадпрыемства Валянціна Лабейка. «Мы першымі сёлета засеялі зерневыя і зернебабовыя, першымі іх і змалацілі, удосталь нарыхтавалі кармоў, – адзначыла Валянціна Уладзіміраўна. – Дзякуй усім за працу, за старанне, за хлеб, што маем на стале. Нас добра падтрымлівае Полацкая інтэграцыйная структура, і мы спадзяемся на выдзяленне новай тэхнікі».
Вольга Пусянкова ўручыла Валянціне Лабейка падзяку камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага абласнога камітэта за добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны. Такія ж узнагароды атрымалі начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Раман Прасветаў і намеснік дырэктара ААТ «АграБаравінка» Віктар Туркоў.
Граматамі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК былі ўзнагароджаны механізатар ААТ «Ляжні» Аляксандр Іваноўскі і вядучы спецыяліст райінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Дзіна Калдунова, граматамі райкама прафсаюза работнікаў АПК – механізатары Уладзімір Прыгун і Аляксей Дамарат (КУСГП «Ульскі»), Іван Цыбульскі (УП «Шумілінскі райаграсэрвіс»), Аляксандр Новік (КУСГП «Мішневічы»), Вячаслаў Дубінін (ААТ «АграБаравінка»).
Падчас свята перадавікі сельгаспрадпрыемства атрымалі яшчэ і прэміі ад сваіх гаспадарак. У ААТ «Прыазёрны мір» віншавалі сваіх работнікаў падарункамі – кіраўніцтва развезла іх па жывёлагадоўчых і механізатарскіх калектывах. Практычна ва ўсіх калектывах раёна – на фермах, мехмайстэрнях, зернескладах – падчас свята арганізавалі чаяпіцце з прысмакамі, якія закупілі гаспадаркі для сваіх работнікаў
.* * *
Прафсаюзны камітэт УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» падрыхтаваў калектывам жывёлаводаў і механізатараў падарункі да Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі Алена Пудава ўручыла электрачайнікі на кожную з сямі ферм. Такі ж падарунак атрымалі калектывы мехмайстэрняў у Светласельскім і Пабедзе, на зернетаку ў Светласельскім. Цяпер у абедзенны перапынак работнікі райаграсэрвісу могуць пагрэцца ў халодныя дні кубкам кавы ці гарбаты.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №90 ад 17.11.2020 г.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *