В Оболи отремонтировали библиотеку

Главное Культура Новости

Абноўленая бібліятэка чакае абальчан

На мінулым тыдні Обальская гарпасялковая бібліятэка вярнулася ў сваё абноўленае памяшканне.

Павіншаваць обальскіх бібліятэкараў з гэтай падзеяй прыехалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Мазанкоў і дырэктар Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Барабанава.

Вольга Барабанава (справа) ўручае ламінатар Марыне Шавяка.

Рамонт у обальскай бібліятэцы пачаўся ў ліпені, на рамонтныя работы было выдаткавана 16 150 рублёў бюджэтных сродкаў. У памяшканнях абноўлены сцены, столь, падлога, зроблена сучаснае асвятленне, устаноўлены новыя ўваходныя дзверы, падрамантаваны ганак, да бібліятэкі ўладкавана новая дарожка – гэта невялікі спіс таго, што змянілася ў бібліятэцы. Работы па рамонце выконвалі спецыялісты Шумілінскай ПМК-70.
«Бібліятэка ў нашым пасёлку карыстаецца попытам, – расказвае загадчыца Обальскай гарпасялковай бібліятэкі Марына Шавяка. – У нас больш за 1400 актыўных чытачоў. Кніжны фонд налічвае 7 200 адзінак. З пачатку года было амаль 13 тысяч наведвальнікаў. Самая актыўная чытачка ў кастрычніку прачытала 65 кніг. Найбольшай папулярнасцю ў чытачоў карыстаюцца дэтэктывы, жаночыя раманы і фантастыка, а таксама газеты і часопісы». Рамонт стаў добрым падарункам да 90-гадовага юбілею бібліятэкі, які будзе адзначацца ў наступным годзе. Госці падарылі бібліятэцы ламінатар, які будзе выкарыстоўвацца ў рабоце, у тым ліку і для папаўнення пазабюджэтнага рахунку.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №91 ад 20.11.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *