Хлебцы для здорового питания производят в Шумилино

Новости Экономика

Хлябцы па-шумілінску

Доўгі час у будынку былога каўбаснага цэха ў Шуміліне вёўся рамонт. Тры месяцы таму тут пачало працаваць ТАА «Віцебскі камбінат здаровага харчавання».

«Мы адкрылі дзевяць новых працоўных месцаў, – кажа начальнік вытворчасці Іван Штуро. – Двое спецыялістаў прыязджаюць да нас з Віцебска, астатнія мясцовыя – з Шуміліна і Мікіціхі. У цэх заходзіць нельга: там харчовая вытворчасць, стэрыльнасць. А вось пра прадукцыю раскажу: мы вырабляем хлябцы для здаровага харчавання. Яны стопрацэнтна натуральныя, без глютэна, цукру і фарбавальнікаў, у працэсе вытворчасці дадаецца толькі марская соль і вада. Хлябцы вырабляюцца з розных круп, якія ўзрываюцца пры высокай тэмпературы.
У першыя два месяцы мы спецыялізаваліся на вырабе рысавых, рысава-грэцкіх і рысава-гарохавых хлябцоў. А зараз дадаліся яшчэ грэцкія і рысава-кропавыя. Аб’ёмы прадукцыі залежаць ад заказаў. У сярэднім з канвеера за дзень сыходзяць па 15-30 скрыняў, у кожнай з якой знаходзяцца па 15 упаковак хлябцоў вагою па 100 грамаў».
Работнікам, якія знайшлі працоўныя месцы на новым прадпрыемстве, гарантаваны ўсе сацыяльныя даброты. Па словах Івана Казіміравіча, у далейшым прадпрыемства будзе пашырацца, у планах – пашырэнне асартыменту.
Мы пацікавіліся ў Івана Казіміравіча, дзе можна купіць хлябцы шумілінскай вытворчасці. «Значныя аб’ёмы нашай прадукцыі ідуць у Расійскую Федэрацыю. Ёсць нашы хлебцы ў крамах “Еўраопта” і на паліцах магазінаў Бешанковіцкага райспажыўтаварыства, – расказаў І. К. Штуро. – З нядаўняга часу з задавальненнем бярэ нашу прадукцыю прыватны магазін “Міні-маркет” у райцэнтры, і па ўсім бачна, тавар карыстаецца попытам сярод пакупнікоў».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №91 ад 20.11.2020 г.

Такія хлябцы вырабляюць у Шуміліне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *