Пажарная аўталесвіца цяпер ёсць і ў Шуміліне

Безопасность Новости

Пажарная аўталесвіца цяпер ёсць і ў Шуміліне

У лістападзе пажарная аварыйна-ратавальная часць №1 папоўнілася новай тэхнікай – аўталесвіцай з пад’ёмам у вышыню 30 метраў, якая будзе аказваць дапамогу ў ратаванні людзей у шматпавярховых дамах. Да гэтага ў Шуміліне ратавальнай тэхнікі такога ўзроўню не было.

«З паступленнем пажарнай аўталесвіцы павялічылася штатная колькасць падраздзялення на тры адзінкі, уведзена новая пасада «старшы інструктар па ваджэнні машыны-вадзіцель, – расказаў намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Красоўскі. – У сувязі з гэтым аддзел аб’явіў набор на дадзеныя вакантныя пасады. Мы запрашаем у свае рады мужчын з добрым станам здароўя, наяўнасцю агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыяй, з наяўнасцю вадзіцельскай катэгорыі С, станоўчай характарыстыкай з ранейшых месцаў работы ці вучобы і адсутнасцю судзімасцяў. Рэжым работы прадугледжвае суткі на службе – двое дома, штогадовы водпуск 30 каляндарных дзён і больш (у залежнасці ад выслугі год), ёсць іншыя прэферэнцыі, уласцівыя для супрацоўнікаў МНС. Зарплата ад 750 руб. Па ўсіх пытаннях працаўладкавання можна тэлефанаваць па нумарах 5-72-01 альбо +375(33) 680-17-01».
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №92 ад 17.11.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *