Дзякуючы «Дажынкам», новы выгляд набудзе гарадскі стадыён у Шуміліне

Главное Дажынкі-2021 у Шуміліне

Стадыён набудзе новае аблічча

Дзякуючы таму, што наш райцэнтр у наступным годзе прыме абласныя «Дажынкі», нарэшце зменіцца і наш гарадскі стадыён. «Ужо зроблена праектная дакументацыя на стадыён, – расказвае дырэктар ФАЦ Аляксей Ляснічы. – Плануецца, што на рэалізацыю праекта будзе выдаткавана больш за мільён рублёў бюджэтных сродкаў».

– Як будзе выглядаць абноўлены гарадскі стадыён у Шуміліне?
– Новы выгляд набудзе хакейная пляцоўка, на якой з’явяцца сучасныя пластыкавыя борцікі і месца для пераапранання. Галоўная праблема, якую трэба ліквідаваць, – перапады вышыні з аднаго боку да 20 см.
На стадыёне з’явіцца гумавая бегавая дарожка. Таксама гумавае пакрыццё зробяць на дарожцы да скачковай ямы. Будзе ўсталявана новая пляцоўка для варкаута.
Трыбуна для гледачоў набудзе прываблівы выгляд, на ёй з’явяцца індывідуальныя пластыкавыя сядзенні. Праектуемая ўмяшчальнасць новай трыбуны – 200 месцаў.
Будзе заменены ўваходны комплекс на гарадскі стадыён. З’явіцца і п’едэстал. Даволі вялікія работы плануюцца на валейбольнай пляцоўцы.
Як адзначыў Аляксей Ляснічы, ужо вядуцца работы на футбольным полі стадыёна. Важна яго выраўняць, каб не было забалочвання некаторых участкаў. За восень сюды завезена каля 250 тон зямлі, і гэтага яшчэ мала. Вясной плануецца рэканструкцыя травянога пакрыцця.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №95 ад 04.12.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *