Рэспубліканская акцыя МНС стартавала 7 снежня і будзе доўжыцца да канца года

Безопасность Общество

«Бяспечны Новы год!»

Рэспубліканская акцыя МНС стартавала 7 снежня і будзе доўжыцца
да канца года.

Новы год – адно з самых любімых святаў у дзяцей і дарослых. Але нават падчас святочнага вяселля не варта забываць пра бяспеку. Каб калядныя і навагоднія святы не былі азмрочаны пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі, ратавальнікі праводзяць акцыю «Бяспечны Новы год!», падчас якой нагадаюць правілы бяспечнага жыцця і раскажуць, як іх выконваць.
Акцыя пройдзе ў 4 этапы. На першым (з 7 да 11 снежня) супрацоўнікі МНС наведаюць ТЦСАН, дамы інвалідаў, дзе сустрэнуцца з людзьмі сталага ўзросту. У бяспечную праграму ўвойдуць інтэрактыўныя гутаркі, карысныя конкурсы і віктарыны, дэманстрацыя тэматычных фільмаў, латарэі. Не застануцца сталыя людзі напярэдадні святаў і без прыемнага бонуса – яркіх віншавальных паштовак ад МНС.
На другім этапе (з 14 да 18 снежня) мэтавай аўдыторыяй стануць вучні школ, дамоў-інтэрнатаў, сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У тэматыку гутарак абавязкова ўвойдуць правілы карыстання піратэхнікай, паводзінаў на льду, эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення. А камусьці пашанцуе і на Дзеда Мароза, Снягурку і іншыя казачныя персанажы!
На трэцім этапе (з 21 да 24 снежня) ў месцах продажу піратэхнічных вырабаў з’явіцца пажарны Дзед Мароз, Снягурка і іншыя казачныя персанажы, якія нагадаюць пра магчымыя наступствы падобных «забаў». На гэтым этапе дэсант бяспекі «прызямліцца» на лядовыя каткі і іншыя месцы масавых катанняў. Тут з’явіцца спецыяльная зона актывацыі ад МНС, на якой пройдуць конкурсы, віктарыны, бяспройгрышныя латарэі.
Чацвёрты, фінальны, этап традыцыйна стане самым масавым і пройдзе з 28 да 31 снежня. Лакацыяй стануць месцы масавага знаходжання людзей – адкрытыя пляцоўкі, гандлёвыя цэнтры, рынкі і г. д. Тут ратавальнікі павіншуюць з надыходзячымі святамі, нагадаюць правілы бяспекі, правядуць тэматычныя віктарыны і конкурсы.
Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі і правесці святы не толькі цікава, але і бяспечна!
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
Апублікавана ў №96 ад 08.12.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *