23декабря в Шумилино в пожаре погиб мужчина

Безопасность Происшествия

У райцэнтры гарэў дом. Загінуў 55-гадовы мужчына

23 снежня ў 1.58 у райаддзел па надзвычайных сітуацыях ад участковага РАУС паступіла паведамленне пра пажар дома па вуліцы Шчорса ў Шуміліне.

Па прыбыцці да месца здарэння падраздзяленняў РАНС назіралася адкрытае гарэнне даху і гарэнне ўнутры дома.

У доме пражывалі двое братоў, 1965 і 1969 г. н. На момант узнікнення пажару яны знаходзіліся ў доме. Малодшы брат да прыбыцця ратавальнікаў пакінуў жыллё самастойна, не пацярпеў. На жаль, падчас тушэння пажару супрацоўнікі МНС у пакоі на ложку знайшлі труп старэйшага брата.

Пажарам знішчаны дах, маёмасць, пашкоджаны столевае перакрыццё, сцены. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *