Красоту создаём своими руками

Общество

“Расцвілі   рамонкі…”
У рэдакцыю  ад імя суседзяў завітала Л. І. Дударава. “У нашым, пятым пад’ездзе дома расцвілі рамонкі, — узрушана паведаміла з парога Людміла Іванаўна. — Сэрца не нацешыцца…”
Гаворка ішла пра дом № 57 па вуліцы Юбілейнай у Шуміліне. І расказала яна, што з нядаўняга часу іхні пад’езд проста не пазнаць: на сценах “растуць” рамонкі — сакавітыя, быццам з лугу. А ажывілі тры паверхі пад’езду Уладзімір Пятровіч і Таццяна Пятроўна Каласковы. Яны — мастакі, людзі, якія шчыра жадаюць, каб жылося нам па-сапраўднаму прыгожа.
Ніколі не адмаўляе, ідзе насустрач просьбам суседзяў і Васіль Іванавіч Васілеўскі. “Пашанцавала нам, — заключае Л. І. Дударава. — Ад душы дзякуем добрым людзям, якія дадаюць у наша жыццё казачнае і маляўнічае…”
Кветкі радасці
– У  гэтым годзе крыху менш кветак у палісадніку, але ўсё роўна прыгожа, – пахвалілася Аліна Антонаўна Храпавіцкая з вёскі Будобаль.
Старанна завіхаецца жанчына на падворку разам з мужам Пятром Філіпавічам. А праз дарогу – хата роднага брата Анатоля Філіпавіча. Ён з жонкай Галінай Аляксееўнай таксама любіць кветкі: насадзілі вяргіняў, браткоў, петуній. Нават старой кухоннай мыйкі знайшлі прызначэнне: выкарысталі замест вазона, прымацавалі да сцяны хаты. І тут цвітуць кветкі і радуюць гаспадароў.
У бярозавай    прахалодзе
Як вядома,  самымі лепшымі выратавальнікамі ад спякоты, ад ветру, ад пылу з’яўляюцца дрэвы. А хто ў свой час іх пасадзіў ды захаваў, таму сёння вялікі дзякуй.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *