25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (па календары каталіцкай канфесіі)

Общество Официально

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з Нараджэннем Хрыстовым!

  Больш двух тысячагоддзяў свята Божага Нараджэння дорыць людзям вялікую радасць, надзею і веру. Яно аб’ядноўвае людзей, вучыць жыць у міры і згодзе, кіравацца маральнымі запаветамі. Уваходзячы ў кожны дом, пабуджае людзей да высакародных учынкаў, клопату пра бліжняга, усяляе ўпэўненасць у перамогу дабрыні.

  Няхай благадатнае святло Каляднай зоркі сагравае вашы дамы цяплом, напаўняе спакоем і ўтульнасцю, надае сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцей, дапамагае быць беражлівей адзін да аднаго.

  Шчыра жадаем вам шчасця і дабрабыту, міру і згоды, поспехаў у працы і святочнага настрою!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *