Районный отдел по чрезвычайным ситуациям проводит конкурс «Спасатели глазами детей»

Образование Общество

“Выратавальнікі вачыма дзяцей”
У мэтах папярэджання пажараў ад дзіцячага свавольства з агнём і прапаганды правілаў пажарнай бяспекі сярод дзяцей у школах і дзіцячых дашкольных установах раёна ў студзені-лютым праводзіцца раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Тэрмін правядзення конкурсу – да 24 лютага.
Агляд-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: казка, апавяданне, верш, малюнак, плакат, выраб, мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, статуэтка, талісман рэспубліканскага злёту юных выратавальнікаў-пажарных.
У конкурсе прымаюць удзел вучні школ раёна, выхавальнікі дзіцячых дашкольных устаноў, пазашкольных аб’яднанняў. Да ўдзелу дапускаюцца толькі індывідуальныя работы. Узрост удзельнікаў — да 17 год.
Тэматыка работ агляду-конкурсу: “Я б у выратавальнікі пайшоў, няхай мяне навучаць”, “Тэхніка на службе ў выратавальнікаў-пажарных”, “Агонь – наш сябар, агонь – наш вораг”, “Прычыны і наступствы надзвычайных сітуацый”, “Выратавальнікі ў маіх вачах”, “Аварыі, катастрофы нашага стагоддзя”, “Папярэджанне надзвычайных сітуацый” (тэма для плакатаў), “Пажарна-выратавальны спорт”, “З феерверкам жарты дрэнныя – абпаліш і нос, і шчокі”, “Чтоб не ссориться с огнём, нужно больше знать о нём”, “Возьмёмся за руки, друзья, – спасём наш мир мы от огня”, “Прочнее нитей стальных и огня организация спасателей моя”, “Если правила безопасности знать, можно многих бед избежать”, “Гумар, сатыра”, свабодная тэма па профілю агляду-конкурсу.
На адваротным баку кожнай работы ў правым ніжнім вуглу друкаваным тэкстам (шрыфт 15 пт) павінны быць указаны наступныя даныя: назва работы, тэхніка выканання; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, дата нараджэння; пашпартныя даныя аўтара; школа, клас, паштовы адрас навучальнай установы, прыналежнасць да маладзёжнай грамадскай арганізацыі.
Пераможцы і прызёры раённага конкурсу дзіцячай творчасці будуць узнагароджаны прызамі. Лепшыя прымуць удзел у абласным конкурсе.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *