Районная благотворительная ёлка прошла в агрогородке Никитиха.

Главное Новости Образование

Падарункі – ад Дзеда Мароза   і Снягуркі

У Лаўжанскім сельскім цэнтры культурыі вольнага часу ў аграгарадку Мікіціха прайшла раённая дабрачынная ёлка

60 хлопчыкаў і дзяўчынак прыехалі туды з усіх куткоў Шуміліншчыны, каб разам адсвяткаваць Новы год. Яны вадзілі карагоды, танцавалі, спявалі навагоднія песні, фатаграфаваліся разам з Дзедам Марозам і Снягуркай. Ролю казачных герояў узялі на сябе педагогі раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Павіншавала дзяцей са святам і пажадала ім поспехаў у вучобе начальнік ад-дзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова. Мерапрыемства ладзілася з захаваннем неабходных сёння санітарных нормаў.

Артысты народнага тэатра раённага цэнтра культуры падарылі дзецям спектакль-казку «Зачараваная Снягурка». Пастаноўка мела поспех сярод юных гледачоў. Артыстам удалося ўцягнуць дзяцей у працэс і зрабіць іх паўнапраўнымі ўдзельнікамі спектакля. Бачылі б вы, як перажывалі дзеці, каб добры маладзец Мікіта не пакаштаваў атручаных кікімарамі грыбоў.

Звычайна народны тэатр звяртаецца да класічных калядных і навагодніх сюжэтаў. У гэты раз рэжысёр Таццяна Багданава рашылася на эксперымент. І ён удаўся. Пастаноўка выйшла свежай, дынамічнай, напоўненай сакавітымі жартамі і яркімі вобразамі. Дзея была непрадказальнай, але, вядома, з добрым фіналам.

Кожны ўдзельнік свята атрымаў салодкі падарунак. А наперадзе ў іх канікулы і шмат іншых святочных мерапрыемстваў.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *