Завіталі ў “Сіроцінскі”

Президент

Семінар з ідэалагічным актывам прадпрыемстваў і арганізацый раёна прайшоў на базе КУСГП “Сіроцінскі”.
Першым прыпынкам стала мясцовая Слабадская сярэдняя школа, якая з сакавіка 2010 года  афіцыйна адчыніла дзверы сваёй новай прыбудовы. Дырэктар школы А. М. Пузікава расказала пра тыя досыць несамавітыя ўмовы, у якіх даводзілася вучыцца школьнікам у “дапрыбудовачны” час, правяла па класных пакоях, падзялілася асаблівай гордасцю за новы лінгафонны і іншыя кабінеты.
Удзельнікі раённага семінара наведалі малочнатаварную ферму Слабада, адзначылі ўтульнасць у пакоі адпачынку, завіталі ў Слабаскі сельскі Дом культуры. Загадчыца Л. В. Догель правяла гасцей у куток  пад назвай “Беларуская хатка”, дзе  сабрана шмат даўніх рэчаў сялянскага ўжытку.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская, якая вяла семінарскія заняткі, дала слова урачу псіхіятру-нарколагу цэнтральнай раённай бальніцы В. Б. Багдановічу. Васіль Барысавіч спыніўся на метадах лячэння хворых на алкагалізм, адказаў на пытанні. Аб інфармацыйна-прапагандысцкай і культурна-масавай рабоце ў КУСГП “Сіроцінскі” расказаў намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства В. В. Даўгілаў. Як працуе савет прафілактыкі па папярэджанню правапарушэнняў — такой была тэма выступлення спецыяліста па арганізацыі ідэалагічнай работы ПМК-70 С. У. Мацвеевай.
Аб стане пажарнай бяспекі ў раёне гаворку вяла спецыяліст раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Л. А. Лінкевіч, рабоце з ветэранамі вайны і працы прысвяціла сваё выступленне  старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава, аб на-дзённых праблемах падпісной кампаніі, аб падрыхтоўцы да свята вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня незалежнасці далажылі форуму С. Д. Вярцінская і галоўны спецыяліст ідэалагічнага ад-дзела райвыканкама Н. У. Хамаганава.
Мікалай МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *