Сельскохозяйственное производство: ставка – на клевер

Сельское хозяйство Экономика

Будзем сеяць канюшыну?

Паралельна з ачысткай насення яравых зерневых і зернебабовых раслінаводы займаюцца ачысткай шматгадовых траў. І калі ў канцы лістапада з 45 патрэбных тон не было засыпана і паловы, то зараз ужо ёсць 44 тоны. Але па вырошчванні ўласнага насення, напрыклад, канюшыны, работа ў большасці гаспадарак жадае быць лепшай, адзначае начальнік раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін А. А. Шалюта. Да прыкладу, летась перавыканалі план па нарыхтоўцы насення канюшыны толькі ў “Ляжнях” – 3600 кг (+600 кг да плана). Ёсць чатыры тоны ўласнага насення канюшыны ў райаграсэрвісе. Астатнія гаспадаркі засыпалі толькі па адной-дзве тоны насення. Каб было чым сеяць вясною, прыйшлося купляць лугавую канюшыну ў “Віцебскнасентравах”. Гэтае насенне (усяго 7 тон) завезлі ў “Крыніцу”, “Ульскі”, “АграБаравінку” і “Сі-роцінскі”. Канюшыну гаспадаркі куплялі за ўласныя сродкі. Дарэчы, адна тона насення абышлася каля 27 мільёнаў рублёў. Дарагавата. А маглі б самі прадаваць яго і зарабіць грошай. Зараз у гаспадарках раёна ёсць 27,8 тоны насення канюшыны, падлічыла намеснік раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін А. Ф. Зотаўка. Дарэчы, акрамя канюшыны ў раёне будуць сеяць доннік і галегу. Гэта таксама бабовыя культуры, багатыя на бялкі. На вырошчванні гэтых траў спецыялізуецца СФГ “Крыніца”. З мінулага года доннік сеяць і ААТ “Лаўжанскае”, нядаўна дзесяць тон насення гэтай травы аддалі на ачыстку ў “Віцебскнасентравы”. Так што вясной доннік зноў будзе расці на лаўжанскіх палетках. Ларыса ЗАЙЦАВА. Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *