На совещании у председателя райисполкома рассматривались вопросы развития животноводства

Президент Экономика

Павялічыць надоі да 10,2 літра
Чарговую штотыднёвую нараду старшыня райвыканкама У. П. Куранны прысвяціў пытанням жывёлагадоўлі.
На нараду былі запрошаны спецыялісты райвыканкама і раённых службаў, адказныя за работу той ці іншай фермы.
Уладзімір Пятровіч выказаў незадаволенасць работай адказных, запатрабаваў ад іх больш прадметнай і эфектыўнай работы. Ён паставіў задачу да 1 лютага гэтага года павялічыць надой на карову да 10,2 літра, валавую вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі – да 130% у супастаўных цэнах.
Гэты вынік рэальны, перакананы У. П. Куранны, калі на фермах будзе камбікорм, шрот, рэгулярныя прагулкі кароў, падсцілка ў загонах, іншыя неабходныя складаемыя тэхналагічнага працэсу.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *