К профессиональному празднику

Общество

В. Г. Баганов

У баявой гатоўнасці
Дзень выратавальніка 19 студзеня Віктар Генадзьевіч Баганаў адзначае як сваё прафесійнае свята шаснаццаць гадоў – менавіта столькі працуе ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Прыйшоў сюды адразу пасля тэрміновай ваеннай службы, дзе быў намеснікам камандзіра ўзвода. Сур’ёзнага і адказнага камандзіра аддзялення неўзабаве кіраўніцтва перавяло начальнікам на пажарны аварыйна-выратавальны пост у Обалі. На гэтым пасту Віктар Баганаў адзінаццаць год.
“У маім падначаленні дзесяць чалавек”, – расказвае Віктар Генадзьевіч. Начальнік часта выязджае і на пажары. Прычым, не толькі ў наш раён, але і ў суседнія – Полацкі, Гарадоцкі, Бешанковіцкі.
Выратавальнік заўсёды павінен быць у баявой гатоўнасці, каб прыйсці на дапамогу людзям. Супадзенне ці не, але менавіта на Обальскім пасту “выраслі” чатыры афіцэры, Віктар Генадзьевіч нацэльваў іх на сур’ёзную работу, на прафесійную падрыхтоўку, на атрыманне вышэйшай адукацыі.
Віктар Генадзьевіч яшчэ і кіраўнік клуба юных пажарных выратавальнікаў, які працуе пры Обальскай школе. Юныя выратавальнікі тры апошнія гады займаюць на раённых спаборніцтвах прызавыя месцы.
В. Г. Баганаў займаецца і грамадскай работай, з’яўляецца дэпутатам Обальскага сельскага Савета дэпутатаў, дапамагае абальчанам вырашаць пытанні па рамонце і расчыстцы дарог, па асвятленні вуліц, працуе ў адным звяне са старшынёй сельвыканкама.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *