Аляксей Крыўко: «Упэўнены, што Усебеларускі сход – гэта той форум, дзе павінны вызначацца галоўныя напрамкі развіцця дзяржавы

Главное Новости

Узняць прэстыж рабочых прафесій
Шумілінская ПМК-70 – буйнейшае ў раёне будаўнічае прадпрыемства, якое на працягу апошніх год стабільна развіваецца і з’яўляецца адным з лепшых на Віцебшчыне. Па выніках 2019 года Шумілінская ПМК-70 занесена на абласную Дошку гонару. Спецыялісты арганізацыі працуюць на будаўнічых аб’ектах Шумілінскага, Ушацкага, Полацкага, Гарадоцкага і іншых раёнаў. Так, у канцы мінулага года шумілінскія будаўнікі здалі ў эксплуатацыю 40-кватэрныя дамы ў Шуміліне і Ушачах.


Узначальвае Шумілінскую ПМК-70 дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксей Юр’евіч Крыўко, які сёлета быў вылучаны дэлегатам на шосты Усебеларускі народны сход.
– Для мяне вылучэнне дэлегатам на такі прадстаўнічы форум не толькі ганарова, а і адказна. Зараз будучыня Беларусі залежыць ад кожнага з нас. Асабліва важная роля ўсенароднага веча ў важныя гістарычныя моманты развіцця краіны, – лічыць Аляксей Крыўко.
– Упэўнены, што Усебеларускі сход – гэта той форум, дзе павінны вызначацца галоўныя напрамкі развіцця дзяржавы на бліжэйшую пяцігодку, – працягвае Аляксей Юрьевіч. – Усіх нас хвалююць такія праблемы, як захаванне стабільнасці ў эканоміцы і грамадстве, умацаванне і развіццё сельскіх рэгіёнаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў рабочых.
Сёння ў ПМК-70 працуюць амаль 400 чалавек, якія атрымліваюць годную зарплату. Нягледзячы на гэта, адзначае А. Ю. Крыўко, застаецца праблема з цякучасцю кадраў, знайсці, скажам, кваліфікаванага цесляра ці муляра даволі складана. Ён выказвае спадзяванне, што на Усебеларускім сходзе таксама будзе выпрацавана і стратэгія, якая ўздыме прэстыж менавіта рабочых прафесій.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №3 ад 15. 01.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *