Владимир Иванов из Шумилино признан лучшим в области медицинским судэкспертом

Новости Общество

«Выпадковыя людзі ў нас не працуюць»

Па выніках работы за мінулы год Уладзімір Іваноў прызнаны лепшым у вобласці дзяржаўным медыцынскім судовым экспертам.

Загадам Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх вынікаў у службовай (працоўнай) дзейнасці Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ІВАНОЎ Уладзімір Уладзіміравіч, начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертыз Шумілінскага міжраённага аддзела — дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт.

Ва Уладзіміра Уладзіміравіча Іванова даволі рэдкая прафесія – дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт. Адзін на два раёны – Шумілінскі і Гарадоцкі. Уладзімір Уладзіміравіч стаяў ля вытокаў стварэння гэтай службы ў нашым раёне.
– Усё закруцілася, калі вучыўся на трэцім курсе Віцебскага медуніверсітэта, – расказвае мужчына. – Тады трапіў у гурток паталагічнай анатоміі. Дзякуючы цудоўным выкладчыкам, зацікавіўся гэтай навукай. Праўда, на той час Уладзімір Іваноў нават не мог уявіць, што пасля заканчэння стане патолагаанатамам. У пяцікурснікаў прадмет «судовая медыцына» выкладаў начальнік судова-медыцынскага бюро Віцебскай вобласці А. А. Кухнавец. «Алег Андрэевiч – унікальны чалавек, – успамінае Уладзімір Іваноў. – Аўдыторыю ўмее зацікавіць пасля некалькіх хвілін размовы. Патрабавальны, цярпець не можа падман, справядлівы. Менавіта на яго занятках, я і вырашыў абраць прафесію медыцынскага судовага эксперта».
Будучы на шостым курсе, Уладзімір Іваноў пайшоў да А. А. Кухнаўца, каб за яго пры размеркаванні хадайнічалі аб накіраванні на факультэт судова-медыцынскай экспертызы пры Акадэміі МУС.
Пасля яго заканчэння малады эксперт пачынае працаваць у абласным упраўленні судовых экспертыз. Як сам прызнаецца, работа адразу захапіла, нягледзячы на вялікі аб’ём праводзіміых экспертыз. Пасля дзевяці месяцаў работы Уладзімір Іваноў усвядоміў, што можа быць дзяржаўным медыцынскім судовым экспертам на малой радзіме. «Ніколі не хацеў жыць у горадзе, – прызнаецца мужчына. – Шуміліна – гэта маё, гэта тое месца, дзе я ўсіх ведаю ды і мяне ўсе ведаюць. Так сталася, што армія, вучоба, праца, гэта цэлых 13 год без роднага мястэчка. Проста хацелася дадому».
9 студзеня 2002 г. Шумілінскае аддзяленне ўпраўлення па Віцебскай вобласці Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз запрацавала ў Шуміліне. Праз некалькі год стала міжраённым: далучыўся Гарадоцкі раён. З 2013 года – гэта Шумiлiнскi міжраённы аддзел Дзяржаўнага камiтэта судовых экспертыз.
Праца судовага медыцынскага эксперта – гэта безліч самых розных экспертыз. Так, толькі за мінулы год Уладзімір Іваноў з калегамі зрабіў 86 ускрыццяў, 348 судовых экспертыз, 108 выездаў на месцы здарэнняў, 8 разоў удзельнічаў у следчых эксперыментах, тройчы – у судовых працэсах. «Гэта тая работа, на якой ні на хвіліну нельга спыняцца, – дзеліц-ца Уладзімір Уладзіміравіч. – У нас выпадковыя людзі не працуюць. Са студэнцтва ў мяне традыцыя: штомесяц набыць новую кнігу. Нядаўна, напрыклад, купіў «Анатомію цела ў руху». Толькі так, пастаянна чытаючы навінкі, можна заставацца на высокім прафесійным узроўні».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *