Председатель Шумилинского райисполкома Виктор Гуторов провел «прямую линию»

Власть Главное Общество

Пытанні ўзяты на кантроль

Традыцыйныя пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі і жыллёвага заканадаўства пераважалі падчас «прамой лініі», якую праводзіў старшыня райвыканкама Віктар Гутараў у суботу 6 сакавіка.

– Доўга прыходзіцца спускаць ваду, каб пайшла гарачая, – скардзілася жыхарка Шуміліна.
– Батарэі не грэюць, бо забітыя. Дапамажыце, камунгас нічога не робіць, – тэлефануе другі жыхар райцэнтра.
– Ці будуць зносіць, а калі не, то ці будуць рамантаваць мой дом па вуліцы Вакзальнай, – пытаецца трэцяя заяўніца.
Кожнага старшыня райвыканкама выслухоўвае, адказвае адразу ці бярэ на кантроль пытанне. Дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў, які прысутнічае на «прамой лініі», каменціруе праблемы, тлумачыць, што большасць з іх у арганізацыі ведаюць. Так, праблему з гарачай вадой будуць вырашаць пасля заканчэння ацяпляльнага перыяду. Што батарэі не грэюць, дык камісіі не адзін раз былі ў заяўніка, і тэмпература паветра ў пакоях адпавядае нарматывам. Але калі неабходна, то на пачатку тыдня зноў пойдуць разбірацца. Віктар Сяргеевіч даручыў больш дакладна вывучыць сітуацыю і пасля завяршэння ацяпляльнага перыяду прамыць батарэі ў канкрэтнай кватэры.
Трэцяй заяўніцы патлумачылі, што рамонт у прыватным доме павінны рабіць самі гаспадары, тым больш, што дом знаходзіцца ў цэнтры гарпасёлка і да «Дажынак» яго трэба прывесці да ладу.
З Казьян узнялі пытанне аб атрыманні дроў па льготным кошце (для інваліда). Маўляў, лясгас не прадае, а дастаўка з паліўзбыту ў Шуміліне з’ядае ўсю льготу. Гэтае пытанне адрасавана ў адпаведныя службы і ўзята на кантроль.
З Амбросавіч прасілі дапамогі ў выплаце зарплаты за работу на сушылцы падчас уборачнай. Ужо і зіма заканчваецца, а мясцовая гаспадарка ніяк не можа разлічыцца. І гэта пытанне за-станецца на кантролі кіраўніка раёна.
Вырашэнне жыллёвага пытання заяўніцы са Слабады таксама запатрабавала дадатковага вывучэння, але жанчыне растлумачылі парадак пастаноўкі на ўлік і атрымання жылля па чарзе.
Былі і іншыя пытанні, па якіх дадзены тлумачэнні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *